ляка́ць

‘палохаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ляка́ю ляка́ем
2-я ас. ляка́еш ляка́еце
3-я ас. ляка́е ляка́юць
Прошлы час
м. ляка́ў ляка́лі
ж. ляка́ла
н. ляка́ла
Загадны лад
2-я ас. ляка́й ляка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ляка́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ляка́ць, ляка́тэ ’пужаць’, ляка́цца, ляка́тысь, ляка́тыся ’палохацца’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шпіл., Бес., Ян., Нар. Гом., Сцяшк. Сл., Касп., БСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Шат., З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. ляка́ти(ся), рус. паўд.-зах. лякать(ся), ст.-польск. lękać, польск. lękać się, н.-луж. lěkas (se), чэш. lekati (se), славац. ľakať (se), славен. lę́cati se ’баяцца, падаць духам’, серб.-харв. ле́цати се ’палохацца’, ст.-слав. лѧцати ’ставіць сілы’ — апошняя форма (з III палаталізацыяй) прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. lękali ’згінаць, гнуць, закрыўляць’, ’нацягваць’, ’ставіць сілы’ (Слаўскі, 4, 206–208). Са значэння ’згінаць’, ’згінацца’ развілося ’палохаць’: ’згінацца, схіляцца, сціскацца ад жаху, трывогі’. Роднаснымі з’яўляюцца: літ. leñkti ’схіляць, гнуць’, лат. lìekt ’тс’, ст.-ісл. lengia ’пуга’, алб. lëngór ’гнуткі’. Усе да і.-е. *lenk‑/*lek‑/*lonk‑ (Бернекер, 1, 707; Фасмер, 2, 551; Махэк₂, 325; Скок, 2, 280–281; Бязлай, 2, 129; Шустар-Шэўц, 11, 823–824).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зляк ’спалох’ (Мат. Гом.), злёк ’тс’. Рус. калуж. зля́ка ’спалох’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова з‑лякаць, з‑лякацца (гл. лякаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scare

[sker]

v.t.

пало́хаць; пужа́ць (жывёліну); ляка́ць

to become scared — зьляка́цца, спало́хацца; спужа́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

straszyć

straszy|ć

незак.

1. пужаць, палохаць, страшыць; пагражаць; лякаць; пудзіць;

2. з’яўляцца (пра прывіды);

w tym domu straszyć — у гэтым доме ёсць прывіды

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лёк1 ’селядцовы або агурочны расол’ (Мядзв., Гарэц., Бяльк., Касп., Мат. Шкл., Мат. Маладз., Сцяшк., Шат., Нас., Сл. паўн.-зах.; маладз., Янк. Мат.), ’юшка, рыбная поліўка’ (Сцяшк.), ’унутранасці селядца’ (Грыг.), ’густая наліўка (вадкая частка)’ (Нас.). Лексема ўзнікла ў выніку кантамінацыі ляк ’расол’ (< польск. lak) і польск. loch ’густы сіроп з чаго небудзь’ (< італ. loc, locco < с.-лац. lohoc ’густое лякарства, падобнае да павідла’ (Слаўскі, 4, 30, 319). Сюды ж (у выніку пераносу значэння) і ганц. лёк ’вада, падсаложаная мёдам’ (Сл. паўн.-зах.).

Лёк2 ’біццё сэрца ад спалоху’, лёкі ’спалох, перапуд’ (зах., КЭС). Да лякаць, лекацець (гл.).

Лёк3, лёкі ’кудзеры, локаны’ (Бяд., Сцяшк.). Запазычана з польск. lok, loki ’тс’ (з XVIII ст.), якія з ням. Locke, мн. л. Locken (Брукнер, 316).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляк1, лек ’спуд, спалох, перапуд’, ля́кі, ля́кы, ле́кэ ’жахі, пярэпалахі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Нар. Гом., Ян., Клім., Бяльк.; малар., Нар. лекс.). Укр. ляк; рус. паўд.-зах. ляк (Даль), польск. lęk, чэш. lek, славац. ľak. Паўн.-слав. Да ляка́ць (гл.).

Ляк2 ’сургуч’ (Гарэц., Нас.; мін., КЭС). Запазычана з польск. lak ’мешаніна розных смалістых рэчываў, якая ўжывалася для запячатвання лістоў, якое з ням. Lack ’тс’, ’расліна Cheirantus’ < італ. lacca < с.-лац. laca < араб. lakk < перс. lak (Брукнер, 289; Слаўскі, 4, 29).

Ляк3 ’селядцовая жыжка’ (віц., Шн. 3; Сцяшк., ТС). Запазычана з польск. lak, параўн. тыкоцінск. lak ’вадкасць з селядцоў у бочках’, каш. lok ’вада з мяса або з рыб’, якія з с.-н.-ням. lake ’селядцовая жыжка’ > ням. Lache ’лужа’ (Брукнер, 289; Слаўскі, 4, 30). Сюды ж бел. гродз. ляк ’квашаніна’ (Сцяшк.).

Ляк4 ’глыбокі гліняны гаршочак’ (Сцяшк.; гродз., Сцяц. Словаўтв.). Да гляк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)