ляжа́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ляжа́нне
Р. ляжа́ння
Д. ляжа́нню
В. ляжа́нне
Т. ляжа́ннем
М. ляжа́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ляжа́нне ср. лежа́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляжа́нне, ‑я, н.

Стан паводле дзеясл. ляжаць (у 1 знач.). І настылі, і зацяклі [ногі] ад нязручнага ляжання. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, лежыце́, -жа́ць; -жы́; незак.

1. Знаходзіцца на чым-н. у гарызантальным становішчы.

Л. на зямлі.

2. Быць хворым, знаходзіцца ў пасцелі.

Л. у непрытомнасці.

3. Аб прадметах: знаходзіцца на паверхні ў нерухомым стане (бакавой часткай, гарызантальна).

Кнігі ляжаць на стале.

4. Знаходзіцца, быць, захоўвацца, змяшчацца.

Грошы ляжаць у кішэні.

5. Размяшчацца дзе-н., мець напрамак куды-н.

Наўкола ляжаць зялёныя палі.

Шлях ляжыць на ўсход.

6. перан. Быць чыім-н. абавязкам.

На бацьку ляжаць усе клопаты пра сям’ю.

Душа (сэрца) не ляжыць да каго-чаго (разм.) — няма цікавасці, прыхільнасці да каго-, чаго-н.

Лежма ляжаць (разм.) — доўга ляжаць.

Ляжаць аблогай — пра няворанае, удзірванелае поле.

Ляжаць пад сукном (разм.) — заставацца без разгляду, без рэагавання (пра заявы, скаргі).

|| наз. ляжа́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і ле́жня, -і, ж. (да 1 і 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лежа́ние ляжа́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

leżenie

н. ляжанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ле́жаляжанне льну’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.), лін. лэжа ’месца, па якім вылёжваецца лён’ (Нар. лекс.). Укр. лежаляжанне’, ц.-пал. лʼе́жа ’ляжачае гнілое дрэва’ (ЛАПП), ст.-укр. ’палатка’, польск. leża ’кватэры для войска’, ’месца ’ляжання, спання’, ’лежыва’, славен. lęžaляжанне’, ’лежыва жывёл’. Прасл. legja. Утворана ад leg- пры дапамозе суф. ‑ja. Да ляжаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ле́жыва, лэ́жыволяжанне’, ’вылежванне разасланага льну’ (драг., Выг. дыс.; Клім.). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 86).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БУРСІ́Т (ад лац. bursa сумка + ...іт),

запаленне слізістых сумак суставаў. Найчасцей бывае ў вобласці локцевага, плечавога, каленнага і галёнкаступнёвага суставаў. У чалавека прычыны бурсіту — траўмы, інфекцыі, дыятэз. Пры вострым бурсіце ў вобласці слізістай сумкі з’яўляюцца прыпухласць, ацёчнасць, у сумцы — серозны або гнойны выпат, іншы раз (пры траўматычным бурсіце) кроў. Функцыя сустава пры гэтым абмежаваная, можа павышацца т-ра цела і пагаршацца агульны стан хворага. Пашырэнне запаленчага працэсу на сустаў выклікае артрыт. Хранічны бурсіт найчасцей бывае ў людзей, прафесія якіх звязана з працяглым пастаянным мех. раздражненнем сустаўнай сумкі (у горнарабочых, палацёраў, паркетчыкаў і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычные, у некат. выпадках — хірургічнае. У жывёл (хварэюць найчасцей коні і буйн. раг. жывёла) прычыны ўзнікнення бурсіту — працяглыя мех. раздражненні (ляжанне на цвёрдай падлозе, дрэнна падагнаная збруя і інш.).

т. 3, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ляг у выразе лязом зацяць ’залажыць горла’ (Ян.), укр. ляг, ляги́, ля́гома, ля́гови ’час класціся спаць’, рус. ляг ’ляжачы стан’, польск. ląg ’вылупліванне птушанят’, чэш. lehляжанне’, славац. ľah ’тс’, славен. lẹ̑g ’вылупліванне птушак’, ’адзін заход вылуплівання’. Прасл. lęgъ, якое з lęgnǫti < lęgti < legtʼi > ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)