Стурдза-Буландра Лючыя

т. 15, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНДРО́ЎСКАЯ-ТУ́РСКАЯ ((Bandrowska-Turska) Эва) (20.5.1899—1979),

польская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Праф. (1946). Вучылася ў Кракаўскай кансерваторыі (1911—13). У 1918—60 выступала ў краінах Еўропы і Амерыкі. Сярод партый: Графіня («Графіня» С.​Манюшкі), ЛючыяЛючыя ды Ламермур» Г.​Даніцэці), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Мімі («Багема» Дж.​Пучыні), Канстанца («Выкраданне з Сераля» В.​А.​Моцарта). Выканаўца камернай музыкі, тонкі інтэрпрэтатар песень К.​Шыманоўскага, М.​Равеля і інш. Дзярж. прэмія Польшчы 1952.

т. 2, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЙТЭС ((Voites) Маргарыта) (н. 30.10.1936, Масква),

эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1979). Скончыла Талінскую кансерваторыю (1964). З 1964 салістка т-ра «Ванемуйне», з 1969 — т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый у операх: Канстанца («Выкраданне з сераля» В.​А.​Моцарта), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Нарына, Лючыя («Дон Паскуале», «Лючыя ды Ламермур» Г.​Даніцэці), Маргарыта («Фауст» Ш.​Гуно), Альцына («Альцына» Г.​Ф.​Гендэля); у аперэтах: Віялета («Фіялка Манмартра» І.​Кальмана), Адэль («Лятучая мыш» І.​Штрауса). Выступае як камерная спявачка.

т. 4, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫСТАФАРА́НУ ((Cristoforeanu) Флорыка) (28.5.1886, Рымнікул-Сэрат, пав. Бузэў, Румынія — 1.3.1960),

румынская спявачка. Вучылася ў Румыніі, потым у Міланскай кансерваторыі (1904—08). Выступала ў оперных т-рах Італіі, Румыніі, у т-рах аперэты ў Румыніі, Італіі, краінах Паўд. Амерыкі і інш. Валодала голасам рэдкага дыяпазону, выконвала партыі лірычнага і мецца-сапрана: Віялета («Травіята» Дж.​Вердзі), ЛючыяЛючыя ды Ламермур» Г.​Даніцэці), Саламея («Саламея» Р.​Штрауса), Кармэн («Кармэн» Ж.​Бізэ), Тоска («Тоска» Дж.​Пучыні), Шарлота («Вертэр» Ж.​Маснэ). Выканала больш за 100 роляў у аперэтах. Аўтар успамінаў.

т. 8, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́АЛЬ ((Kaal) Ану) (н. 4.11.1940, Талін),

эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арг. СССР (1981). Скончыла Талінскую кансерваторыю (1968). З 1963 артыстка хору, з 1967 салістка т-ра оперы і балета «Эстонія» (Талін). Сярод партый: Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.​Вердзі), ЛючыяЛючыя ды Ламермур» Г.​Даніцэці), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.​Тамберга), Канстанца, Царліна, Царыца Ночы («Выкраданне з сераля», «Дон Жуан», «Чароўная флейта» В.​А.​Моцарта); партыі сапрана ў буйных вак.-сімф. творах — «Страсці па Іаану» І.​С.​Баха, «Поры года» І.​Гайдна, «Stabat mater» Дж.​Б.​Пергалезі, «Азарэнні» Б.​Брытэна і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.​І.​Глінкі (1968). Прэмія Г.​Отса 1979.

т. 7, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЁВА (Галіна Аляксандраўна) (7.3.1932, г. Гарачы Ключ Краснадарскага краю, Расія — 8.1.1995),

расійская спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Нар. арт. Расіі (1967), нар. арт. СССР (1974). Скончыла Саратаўскую кансерваторыю (1958). Дэбютавала ў 1958 у Саратаўскім т-ры оперы і балета. З 1960 салістка Марыінскага т-ра. З 1971 выкладала ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі (праф. з 1981). Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.​Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава), ЛючыяЛючыя ды Ламермур» Г.​Даніцэці), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Анастасія («Пётр I» А.​Пятрова). 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе маладых оперных спевакоў (Сафія, 1961), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе вакалістаў у Тулузе (Францыя, 1962). Дзярж. прэмія Расіі 1978.

т. 7, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІРАШНІЧЭ́НКА (Яўгенія Сямёнаўна) (н. 12.6.1931, с. Радзянскае Валчанскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна),

украінская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1965). Скончыла. Кіеўскую кансерваторыю (1957). З 1957 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. Валодае лёгкім рухомым голасам вял. дыяпазону, дасканалай тэхнікай, яскравым артыстызмам. Сярод лепшых партый: Венера («Энеіда» М.​Лысенкі), Іалан («Мілана» Г.​Майбарады), ЛючыяЛючыя ды Ламермур» Г.​Даніцэці), Манон («Манон» Ж.​Маснэ), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Мюзета («Багема» Дж.​Пучыні), Шамаханская царыца, Марфа («Залаты пеўнік», «Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава). 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе вакалістаў (г. Тулуза, Францыя, 1958). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1972. Дзярж. прэмія СССР 1981.

т. 10, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛАС (Callas; сапр. Калаерапулу) Марыя

(3.12.1923, Нью-Йорк — 16.9.1977),

грэчаская спявачка (сапрана). Вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Дэбютавала ў Афінах (1938). З 1950 салістка буйнейшых оперных т-раў свету «Ла Скала» (Мілан), «Ковент-Гардэн» (Лондан), опернага т-раў Чыкага, «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). Валодала голасам вял. дыяпазону, выключным артыстызмам, майстэрствам бельканта. Сярод партый: Медэя («Медэя» Л.​Керубіні), Лючыя, Ганна Балейн («Лючыя ды Ламермур», «Ганна Балейн» Г.​Даніцэці), Норма, Аміна, Імагена («Норма», «Самнамбула», «Пірат» В.​Беліні), Віялета («Травіята» Дж.​Вердзі), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.​Пучыні), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні, Кармэн («Кармэн» Ж.​Бізэ). З 1982 у Афінах праводзіцца Міжнар. конкурс вакалістаў імя К. Здымалася ў кіно («Медэя», 1969), займалася рэж. дзейнасцю.

Літ.:

Мария Каллас: Биография. Статьи. Интервью: Пер. с англ. и итал. М., 1978.

М.Калас у ролі Разіны.

т. 7, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАНКО́НІ ((Ronconi) Джорджа) (6.8.1810, г. Мілан, Італія — 8.1.1890),

італьянскі спявак (барытон), адзін з буйнейшых спевакоў 19 ст. Спяваць вучыўся ў бацькі Д.​Ранконі. На опернай сцэне дэбютаваў у 1830. Выступаў у Італіі і інш. краінах, у т. л. ў Расіі (1851—55, 1858—59). Яго выкананне вылучалася віртуозным вак. майстэрствам, выразнай фразіроўкай, тэмпераментам. Сярод партый: Рыгалета, Навухаданосар (у аднайм. операх Дж.​Вердзі), лорд Генрых Эштан («Лючыя ды Ламермур») і Дулькамара («Любоўны напітак», абедзве Г.​Даніцэці), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні).

т. 13, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАРВА́ЛЬ (Dorval; сапр. Дэланэ, Delauney) Мары (7.1.1798, г. Лар’ян, Францыя — 20.5.1849), французская актрыса. З сям’і правінцыяльных акцёраў. З дзяцінства выступала на сцэне. У 1818—34 у т-ры «Порт-Сен-Мартэн» (адзін з вядучых дэмакр. «тэатраў бульвараў» Парыжа). У 1834—38 у «Камеды Франсэз». Стварала вобразы шчырых, цэльных жанчын, вымушаных адстойваць сваё права на шчасце. Сярод лепшых роляў: Амалія, Лючыя («Трыццаць гадоў, ці Жыццё гульца», «Ламермурсхая нявеста» В.​Дзюканжа), Марыён Дэлорм (аднайм. п’еса В.​Гюго), Адэль д’Эрвэ («Антоні» А.​Дзюма-бацькі), Кіці Бэл («Чатэртан» А. дэ Віньі).

т. 6, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)