люфа́, -ы́, ж.

1. Паўднёвая расліна сямейства гарбузовых.

2. Губка з высушанага валакністага плода гэтай расліны.

|| прым. лю́фавы, -ая, -ае і люфо́вы, -ая, -ае.

Люфовая мачалка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люфа́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. люфа́
Р. люфы́
Д. люфе́
В. люфу́
Т. люфо́й
люфо́ю
М. люфе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

люфа́ ж., бот. люфа́, лю́ффа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

люфа́ и лю́ффа бот. люфа́, -фы́ ж. и лю́фа, -фы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

люфа́, ‑ы, ж.

Паўднёвая аднагадовая расліна сямейства гарбузовых, завязі якой ужываюцца ў ежу, а спелыя плады ідуць на выраб мачалак, летніх галаўных убораў і інш.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЮ́ФА, луфа (Luffa),

род кветкавых раслін сям. гарбузовых. 5—8 відаў. Пашыраны ў тропіках. Культывуюць Л. цыліндрычную, або мачальны гарбуз (L. cylindrica), і Л. граністую, або вострарабрыстую (L. acutangula). Стараж. культура (з 6 ст. да н.э.) Афрыкі, Індыі і Кітая.

Аднагадовыя травы з лазячымі сцёбламі. Лісце пераважна 5—7-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, аднадомныя, буйныя, жоўтыя ці белыя; тычынкавыя — у гронках, песцікавыя — адзіночныя. Плод падоўжана-цыліндрычны, даўж. 15—50 см (да 1 м), сухі, валакністы. Маладыя плады спажываюць у ежу, спелыя выкарыстоўваюць як мачалкі, для вырабу туфляў, капелюшоў, кошыкаў, ізаляцыйных матэрыялаў і інш. З насення атрымліваюць тэхн. алей. Харч., лек., тэхн. расліны.

У.​П.​Пярэднеў.

т. 9, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

люфа́

(ням. Luffa, ад ар. luf)

травяністая расліна сям. гарбузовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, завязь якой ужываецца ў ежу, а са спелых пладоў робяць мачалкі, летнія галаўныя ўборы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Люфа ’ствол’, ’частка ружжа і снарада’ (Бес.). Запазычана праз польск. мову (дзе lufa ’тс’) з ням. Lauf ’ствол’, ’бег’ — уласна ствол надае кірунак (= бег), палёт снарада (Слаўскі, 4, 372; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛУ́ФА,

кветкавая расліна, тое, што люфа.

т. 9, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Люхткі́ ’буйны шрот’ (навагр. Сл. ПЗБ). Магчыма, з лю́фа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)