любі́цель

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. любі́цель любі́целі
Р. любі́целя любі́целяў
Д. любі́целю любі́целям
В. любі́целя любі́целяў
Т. любі́целем любі́целямі
М. любі́целю любі́целях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

любі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. чаго і з інф. Чалавек, які мае прыхільнасць да чаго-н.

Л. музыкі.

Л. пагаварыць.

2. Той, хто займаецца любімай справай не як прафесіянал; аматар.

Садавод-л.

|| ж. любі́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. любі́цельскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Л. спектакль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любі́цель м. (не профессионал) люби́тель;

садово́д-л. — садово́д-люби́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

любі́цель, ‑я, м.

Той, хто займаецца любімай справай не як прафесіянал; аматар. Садавод-любіцель. Музыканты-любіцелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любі́цель, в.-дзв. любі́цяль ’аматар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), любіцельніца, любіцельскі, любіцельства ўзяты з рус. любитель і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 57). Аднак любіцелька ’аматарка’ (Ян.) — самастойнае ўтварэнне ад любіцель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

люби́тель ама́тар, -ра м.; любі́цель, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

любі́цельніца, ‑ы, ж.

Жан. да любіцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гурма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Любіцель і знаток вытанчаных страў.

|| ж. гурма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. гурма́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гастрано́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знаток і любіцель смачнай ежы; гурман.

2. Магазін, які гандлюе харчовымі таварамі, прадуктамі.

Купіць малако ў гастраноме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаёўнік, ‑а, м.

Разм. Любіцель піць чай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)