Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БЧА,
гарадскі пасёлак у Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на левым беразе р. Нёман. За 26 км ад Навагрудка, 49 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда. 1498 ж. (1999).
Упершыню згадваецца ў 1401 у ням. хроніках як аб’ект ваен. паходаў крыжакоў. У 1428 вял.кн.ВКЛ Вітаўт перадаў сяло Л. сваёй жонцы Ульяне. У 1499 вял.кн.ВКЛ Аляксандр падараваў «двор Л.» свайму пісару Фёдару Рыгоравічу. 3 пач. 16 ст. мястэчка. У 1590 кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III даў Л. магдэбургскае права і герб (у 1644 атрыманы новы). У канцы 16 — пач. 17 ст. пабудаваны Любчанскі замак. У 17 ст. дзейнічала Любчанская друкарня. У 1606—1832 Л. належала кн. Радзівілам. З 1795 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., з 1842 — Мінскай губ. У 1897 — цэнтр воласці, 3239 ж., 444 двары, жаночая царк.-прыходская школа, аптэка, царква, сінагога, мясц. прамысловасць, 70 крам, корчмы, штогадовы кірмаш. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага пав. і ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Любчанскага раёна Баранавіцкай вобл., гар. пасёлак. У Вял.Айч. вайну з 26.6.1941 да 8.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў Л. і раёне 1825 чал. З 1954 у Гродзенскай вобл., з 1956 — у Навагрудскім р-не.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя, дзіцяча-юнацкая спарт. школы, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, спецыялізаваны дом дзіцяці, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры: Ільінская царква (1910), рэшткі Любчанскага замка. Любчанскі парк. За 1,5 км на ПнУ ад Л. стаянка эпохі мезаліту і больш позняга часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мястэ́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (уст.).
Пасёлак гарадскога тыпу.
М.
Любча.
|| прым.местачко́вы, -ая, -ае.
М. жыхар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛЮБЧА́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п.Любча. Пл. раёна 0,6 тыс.км² (1941). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 17.2.1956 Л.р. скасаваны, тэрыторыя далучана да Навагрудскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́ЧНА,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Валоўка, на аўтадарозе Навагрудак—Любча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПнУ ад г. Навагрудак, 168 км ад Гродна, 29 км ад чыг. ст. Наваельня. 506 ж., 179 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЧЫЦ (Мікалай Васілевіч) (20.9.1896, г.п.Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 3.9.1980),
бел. жывапісец і графік. Вучыўся ў пецярбургскай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў (1914—15). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама («Ускраіны Мінска», 1922, 1943; «Зіма», «Рэчка Волма», абодва 1946; «Пачатак вясны», 1951, «Зіма ў Зялёным», 1954, «Ля млына». 1955, «На беразе Свіслачы», 1965, «Лясная казка», 1969). Шэраг графічных работ прысвечаны Мінску («Стары Мінск», 1922; серыя «Віды Мінска», 1929, і інш.). Пісаў нацюрморты («Дары беларускага лесу», 1969—70).