Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ба́хур1 ’распуснік, любоўнік’ (Нас., Мядзв., Яруш., Гарэц.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Гарэц.), баху́р ’любоўнік’ (Федар., Др.-Падб.), ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Жд., Сцяшк. МГ, Др.-Падб.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Др.-Падб., Бесар.), баху́р (пра малых дзяцей; Сцяц.). Рус.ба́хур ’любоўнік, франт, малады яўрэй; таўсцяк’, укр.ба́хур, ба́хурь ’распуснік, лавелас; байструк; яўрэйскае дзіця; дзіця, хлопчык’, польск.bachur, bachor. Запазычанне з ст.-яўр.bāchūr (яўр.-ням.Bacher) ’малады чалавек; настаўнік’. Гл. Вінер, ЖСт, 1895, 1, 59; Брукнер, 10; Фасмер, 1, 137. Запазычанне праз польск. мову (параўн. ст.-бел.бохур ’франт, малады яўрэй’, XVI ст.; Булыка, Запазыч.).
Ба́хур2 ’пакладзены кабан’ (Нас.). Відавочна, метафара да ба́хур1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРЛЕКІ́Н (італьян. Arlecchino). традыцыйны персанаж італьянскай камедыі дэль артэ; слуга-прастак, нязграбны цяльпук, які сваімі недарэчнымі паводзінамі заблытваў інтрыгу камедыі. У сярэдзіне 17 ст. ў Францыі — вобраз хітрага, дасціпнага плеткара, які актыўна ўдзельнічаў у развіцці дзеяння. Далейшая змена маскі арлекіна адбывалася па-за камедыяй дэль артэ. У 18 — пач. 19 ст. ў Францыі арлекін — вытанчаны любоўнік, шчаслівы сапернік персанажа нар.т-ра П’еро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сужы́цель, ‑я, м.
1. Той, хто жыве з кім‑н. разам, у адным пакоі, у адной кватэры. /уперан.ужыв. Пра інфузорыі, якія знаходзяцца ў страўніку некаторых жывёл.
2.Разм. Мужчына, што знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якой‑н. жанчынай; любоўнік. // Муж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фавары́т, ‑а, М ‑рыце, м.
1. Любімец важнай уплывовай асобы, пратэкцыю якой ён выкарыстоўвае для сваёй выгады. Адсекшы галаву каралеўскаму фаварыту і інтрыгану, паўстанцы пасадзілі яе на піку і паехалі па ваколіцах Гродні, Слоніма, Мінска вербаваць аднадумцаў.«Полымя».//Уст.Любоўнік знатнай жанчыны. // Той, каму аддаюць перавагу, кім цікавяцца больш за іншых; улюбёнец каго‑н. Фаварыт публікі.
2. У спорце — той, хто мае найбольшыя шансы на першынство (звычайна пра коней). Рысак-фаварыт атрымаў першы прыз.
[Іт. favorito ад лац. favor — прыхільнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)