Лэпаць2 ’шавяліць губамі’ (Жд. 1), ’ляпаць (рукою па лбе)’ (Нас.), ’пляскаць, шлёпаць, біць чым-небудзь’ (слаўг., Нар. словатв.; Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), лэпнуць ’пляснуць, раптоўна ўпасці’ (іўеў., шальч., лаг., Сл. ПЗБ), ’стукнуць, ляснуць, ляпнуць’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.), ’злёгку ўдарыць’ (КЭС, лаг.). Да лэп2. Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182) у якасці літ. адпаведніка прыводзяць дзеяслоў lèptelėti ’ляпнуць, бухнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэпа (іран.) ’паспешлівы’ (Сцяшк.), лэпаўка ’паспешніца’. У якасці балтыйскага адпаведніка можна прывесці lep! (гл. лэп1), lẽpas ’балбатун’. Утворана па тыпу соня, мазя (гл.) ад дзеяслова ⁺лэпаць ’спяшацца’ (аднак не зафіксаванага ў гаворках).