лы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Акруглая частка нагі ад калена да ступні.

Лыткі пасівералі.

|| прым. лы́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лы́тка лы́ткі
Р. лы́ткі лы́так
Д. лы́тцы лы́ткам
В. лы́тку лы́ткі
Т. лы́ткай
лы́ткаю
лы́ткамі
М. лы́тцы лы́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лы́тка ж., анат. икра́;

~кі дрыжа́ць — поджи́лки трясу́тся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Акругленыя мышцы на задняй частцы нагі (ад калена да ступні) чалавека. Падаткнуўшы спадніцы і агаліўшы лыткі, выбіваюць палотны жанкі і дзяўчаты. Колас. Ногі ўціскаліся ўсё глыбей, вада падступала да лытак, да каленяў, .. ляпіла штаніны да скуры. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́тка ж анат Wden f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лытка

Том: 17, старонка: 150.

img/17/17-150_0679_Лытка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Лы́тка1, лы́ткі ’акругленыя мышцы на задняй частцы нагі чалавека ад калена да ступні’ (ТСБМ, Гарэц., Дразд., Сцяшк., Шат., Касп., Растарг., Яруш., Мядзв., Бяльк., Нас., ТС, Сл. ПЗБ), ’нага ўвогуле’ (Нас.), ’сцягно, ляжка’ (Яруш., стаўб., КЭС), ’галёнка’ (КЭС, лаг.), лыдкалытка’ (Мат. Гом.); у выразе: лыткі кароткі ’рукі кароткія’ (Шат.). Укр. ли́ткалытка’, закарп. і паўд.-валынск. ’сцягно’, рус. лы́тка, лы́тки ’нага’, ’пярэдняя нага свінні’, ’задняя нага свінні’, ’тонкія, худыя ногі’, ’сцягно, ляжка’, ’калені, ступні’, ’пята’, ’косць нагі’, ’тоўстая косць нагі жывёлы’, ’шчыкалатка’, ст.-рус. лытка ’галёнка’, ’нага’, ’кумпяк’; польск. łydka, łytkaлытка’, ’сцягно’, ’ягадзіца’; ст.-чэш. lýtkaлытка’, ’галёнка’, славац. lýtkaлытка’, усх. ’сцягно’; славен. lȋtkaлытка’, с.-балг. лытка, литка ’галёнка’. Прасл. дыял. lydъka ’мясістая частка нагі — пераважна, лытка, а таксама і сцягно, галёнка’ (Слаўскі, 5, 388–391). Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш пераканаўчай з’яўляецца думка Шустара–Шэўца (Slavia, 32, 166–169; ZSl, 8, 873) аб роднасці з прасл. glyda (польск. дыял. głyda, głydy, głytka, głytki), якое чаргуецца галоснай у корані з gluda з агульнасцю семантыкі ’выпуклае, ком, гуз’ (рус. глуда ’ком’, славен. glȗta ’шышка’) < і.-е. *gleu‑d‑/*gleu‑t ’аб выпуклым, круглым’.

Лы́тка2 ’вузкая палоска зямлі’ (ушац., Нар. сл.). Відавочна, спачатку лытка ’нага’ абазначала меру даўжыні (параўн. ст.-бел. стопа, крокъ), пасля — прастору, якую гэтай мерай найчасцей вымяралі. Параўн. аналагічна лы́нда3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

calf2 [kɑ:f] n. (pl.calves) лы́тка (частка нагі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

икра́II анат. (часть ноги) лы́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лы́сцягі ’лыткі’ (Сцяц.), ’сцёгны’ (слонім., Жыв. сл.), лысцяі́ ’ногі’ (слонім., Сцяшк.). Укр. ли́ста, закарп. листьлытка’, рус. лы́сто, ст.-рус. лысто ’галёнка’, ц.-слав. лысто ’тс’; польск. łysta, łystawka, lystówkaлытка’, мазав. ’панчохі на ўсю нагу без ступні’, ст.-польск. łystлытка’, славац. lysta ’галёнка’, lyst, серб.-харв. ли̑стлытка’, серб.-харв.-ц.-слав. листо ’тс’, макед. лист, листо ’тс’, с.-балг. лысто ’галёнка’, лыстълытка’. Прасл. дыял. lystъ/lysto/lysta, якія з першасных lyd‑tъ/lyt‑tъ (Слаўскі, 5, 428–429). Далей этымалогію гл. лытка. Суфікс ‑яг‑і, відавочна, з’яўляецца працягам прасл. ‑ęg‑. Гл. яшчэ Ондруш (Slavia, 1977, 4, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)