Лыві́рка ’вавёрка’ (Клім., Інстр. 2), укр. зах.-закарпацк. ловы́рка, ловы́рʼка (Бел.-укр. ізал., 36). Дзендзялеўскі (SSlav, 12, 276) прычынай узнікнення такой формы бачыць народную этымалогію — пад уплывам дзеяслова лови́ти ’лавіць’. Малаімаверна. Можна бачыць разуменне носьбітамі гаворак пачатковага в‑ як прыстаўнога, які праз й‑ перайшоў у л‑: вавёркаавёркаеёркаевюркалывірка, аналагічна рэха — [эха] — яхоляха. Гл. яшчэ лы́мя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́мя ’вымя’ (Сцяшк., Інстр. III). Да вы́мя (гл.). Мена в > л, як у лыві́рка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляча́й1 ’дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды сыплюць збожжа’ (Сцяшк.). З яча́й (гл.) < прасл. ęčaja, утворанага з мяркуемага дзеяслова *ęktʼi ’гнуць, згінаць, складваць колцам’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 61). Параўн. таксама вяча́й, дуча́й. Аб мене в > л гл. лыві́рка.

Ляча́й2 ’асака, Carex L.’ (рэч., Нар. сл.), лячая́, ля́ча, ляча́й ’плюшчай’ (калінк., люб., Сл. ПЗБ). Варыянт з глухой зычнай лексемы ляжджа́й (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́ха1 ’рэха, пошчак’ (слонім., Жыв. сл., Арх. Бяльк.; Бір. Дзярж.; лях., Сл. ПЗБ), ля́хат ’тс’ (навагр., Нар. сл.). Да я́ха, яхаць (гл.). Аб пераходзе лʼ‑ > й‑ гл. лыві́рка.

Ля́ха2 ’нізіна’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, звязана з ляха́1 (гл.).

Ляха́1, ліха́, ле́ха́, ле́шка ’частка поля ад баразны да баразны, градка’ (Жд. 1, Сцяшк., Мат. Маг., Янк. Мат., Др.-Падб., Касп.; в.-дзв. Шатал.; гродз., КЭС; Выг. дыс.), ’невялікая градка, вузкі загончык ворыва’ (КЭС, лаг.; полац., Нар. лекс., ТСБМ), ’бульбяная градка’ (Мат. Гом.), ’лапінка льну на загоне’ (слонім., Нар. лекс.), пруж. ’загон, засеяны льном’ (Выг.), ’баразна’ (Яўс.), ’шырокая баразна’ (полац., Нар. лекс.), ’падоўжанае ўзвышша’ (слаўг., Яшк.), ’агрэх пры ворыве’ (чэрык., Мат. Гом.), ’палоска, якая займаецца адным праходам пры ручной сяўбе’ (Бяльк., Юрч., Шн., Гарэц.), ’равок на градзе, дзе сеюць агуркі, моркву’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. ліха́, рус. леха́, ле́ха, польск. lecha, licha, lifa, н- і в.-луж. lěcha, чэш. lícha, ходск. líha, славен. lę́ha, серб.-харв. ле́ха, ле́ја, макед. леа, lʼächa, балг. леха́, ст.-слав. лѣха. Прасл. lěxa ’выараны раўчак, баразна паміж загонамі; рад; мяжа падзення збожжа пры сяўбе’. І.‑е. *loisā (ст.-в.-ням. wagan‑leisa ’каляіна ад драбін’, лац. līra ’баразна’ (< *leisā); літ. lýsia, lysvė, lýsė ’градка’, ст.-прус. lyso ’клумба’ (< *līsā). Сюды ж і гоц. lais ’я ведаю’, ’я выйшаў на след’, laists ’след’, ст.-ісл. leistr ’нага’ (Бернекер, 1, 708–709; Брукнер, 292; Фасмер, 2, 490; Махэк₂, 332; Слаўскі, 4, 93–95; Скок, 2, 295–296; Бязлай, 2, 131–132; БЕР, 3, 378; Шустар-Шэўц, 11, 821–822); Абрэмбска–Яблонска (Рус. и слав. языкозн., 1972, 201); Мартынаў (Лекс. взаим., 49).

Ляха́2 ’знак, які робяць, каб не было агрэхаў пры сяўбе’ (Нас., Касп.; паўн.-усх., КЭС; слаўг., Яшк.), ’насечка, знак на станчым дрэве, якія абазначаюць мяжу’ (Гарб.). Да вяха́1. Параўн. і ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зярнят на тое ж месца’. Аб мене в > л гл. лывірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)