лупцану́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. лупцану́ лупцанё́м
2-я ас. лупцане́ш лупцаняце́
3-я ас. лупцане́ лупцану́ць
Прошлы час
м. лупцану́ў лупцану́лі
ж. лупцану́ла
н. лупцану́ла
Загадны лад
2-я ас. лупцані́ лупцані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час лупцану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лупцану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да лупцаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., каго (што).

Моцна біць, хвастаць.

|| зак. адлупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны і вы́лупцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; -цуй; -цаваны

|| аднакр. лупцану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. лупцава́нне, -я, н. і лупцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лізану́ць ’сцебануць, лупцануць’ (Янк., II, Маг., Нас.), лізнуць ’тс’ (беласт., Сл. паўн.-зах.), ’ударыць’ (Касп.) развілося ў выніку пераносу значэння дзеяслова лізаць (гл.) ’лёгка датыкацца’. Бел.-рус. ізалекса, параўн. пск., цвяр., смал. лизануть ’ударыць чымсьці гібкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупцава́ць, лупцова́ць ’біць, хвастаць’, ’стукаць, удараць па чым-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Шат., Касп., ТС), ’сцёбаць пугай, дубцом’ (КЭС, лаг.), лупцова́цца ’біцца, тузацца’ (ТС). Укр. лупцюва́ти, лупцева́ть ’тс’, уладз. ’знімаць скуру з жывёлы’, смал., тул. ’есці з вялікім апетытам’, варон. лупцеваться ’біцца’, разан. лупцевня́ ’бойка’. Паходзяць з ⁺лупсовать, пск., цвяр., тул., бран., валаг., перм., урал. лупсовать ’моцна біць, лупцаваць’, валаг. лупсоваться ’біцца’, а гэтыя — з ⁺лупсать, лупсить, пск., цвяр. лупси́ть ’моцна каго-небудзь біць, адлупіць’, алан. ’шмат есці’, наўг. лупса́нить ’біць, хвастаць’. Апошнія з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. lupsė́ti, lapsė́ti ’біць, махаць крыламі’, ’жэстыкуляваць’, lupsénti, lapsénti ’лапчыва, прагна есці’, lùpsena ’біццё, пабоі’, а са значэннем ’здыхаць’ літ. lapsénti, відаць, звязана з зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць скуру’. Зяленін (РФВ, 54, 115) намагаецца растлумачыць паходжанне рус. лупси́ть ’біць’ з эст. lopsima ’біць’. Фасмер (2, 535) тлумачыць гэтыя дзеясловы як пашырэнне асновы дзеяслова лупи́ть. Сюды ж лупца́нка, лупцоўка ’лупцаваны’, лупцану́ць (Мат. Гом., ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат.; КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)