Лупа́р ’белавочка, Abramis sapa’ (Іпуць, Днепр, Сож, — Дэмб. 1, Жук.). Відавочна, кантамінаваная назва з рус.алан., уладз.ло́парь ’від плотвы, Abramis björkna’, якое з фін.looperi, loopero ’тс’, і ўкр. (паўночны бераг Чорнага мора) лупи́рка, лупі́рка ’гусцяра’, якое з тур.lüfer, lufer ’тунец’ (Фасмер, 2, 518 і 534).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАВО́ЧКА, сапа (Abramis sapa),
рыба роду ляшчоў сям. карпавых. Водзіцца ў рэках бас. Чорнага, Азоўскага, Каспійскага мораў, у р. Волхаў бас. Балтыйскага м. На Беларусі — у Дняпры (да Оршы) і вял. яго прытоках. Мясц. назвы кляпец, глазач, лупар.
Даўж. да 35 см, маса да 1 кг. Вонкава падобная да ляшча, але мае больш выцягнутае цела, вял. вочы і доўгі анальны плаўнік. Афарбоўка цела серабрыстая, спіна цёмная, плаўнікі шэрыя, некаторыя з больш цьмянымі краямі. Радужына вока бела-серабрыстая (адсюль назва). Луска вялікая, шчыльная. Існуюць 2 формы: жылая і паўпрахадная. Нерастуе ў рэчышчах рэк у сак.—маі ва ўзросце 4—5 гадоў. Корміцца лічынкамі насякомых, малюскамі, расліннасцю. Мае прамысл. значэнне.