Лу́нкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Лу́нкі
Р. Лу́нак
Лу́нкаў
Д. Лу́нкам
В. Лу́нкі
Т. Лу́нкамі
М. Лу́нках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

*Лу́нкі, палес. лу́нкы ’прыстасаванне з прутоў, якое служыць для замацавання вашчыны ў вуллі-стаяку’ (Анох.). Няясна. Магчыма, да лу́нка1 ’ямка’ — ямкі, у якія ўстаўляліся пруты (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лу́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лу́нка лу́нкі
Р. лу́нкі лу́нак
Д. лу́нцы лу́нкам
В. лу́нку лу́нкі
Т. лу́нкай
лу́нкаю
лу́нкамі
М. лу́нцы лу́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лу́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лункі. Луначная сяўба бавоўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікае паглыбленне; ямка. Лункі для пасадкі расады. □ Асфальт вуліцы быў сухі і шэры ў цьмяным святле ліхтароў, пабялелі толькі лункі каля ліп і каштанаў. Шамякін. // Спец. Паглыбленне ў сківіцы, дзе знаходзіцца корань зуба. Лунка зуба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЬВЕО́ЛЫ (ад лац. alveolus лунка, паглыбленне, пузырок),

1) канцавыя пузыркі мяшочкападобных (альвеалярных) залоз.

2) Пузыркі на канцах тоненькіх трубачак (бранхіёлаў) лёгкага млекакормячых, высланыя эпітэліем і абвітыя сеткай капіляраў, што забяспечвае газаабмен паміж альвеалярным паветрам і крывёй.

3) Лункі ў сківічных касцях вышэйшых пазваночных жывёл, у якіх знаходзяцца карані зубоў.

т. 1, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гольф

(англ. golf)

гульня ў мяч, які клюшкамі стараюцца заганяць у ямкі-лункі праз рад перашкод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гарбы́ль, ‑я, м.

Разм.

1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі. Місько.

2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі. М. Стральцоў. Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́зія

(лац. abrasio = саскрабанне)

1) геал. разбурэнне хвалямі і прыбоем берагоў акіянаў, мораў, азёраў, вадасховішчаў;

2) мед. выскрэбванне (слізістай абалонкі маткі, лункі зуба і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шама́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Займацца шаманствам; выконваць абрад шаманства. — Анкат, гэта і ёсць шаман? — запытаў я ціха. — Шаман, шаман. — А што ён робіць? — Шаманіць, з духамі гаворыць, хворага лечыць. Бяганская. // перан. Чараваць. Шаманіць над катлом чабан З даўгім нажом, З двухзубцам. Барадулін. Па берагах не вельмі высокі, але стромкі меднастволы кедрач, густыя зараснікі тальніку, на рацэ дзе-нідзе чарнеюць лункі, ля якіх шаманяць над стаўнымі сеткамі рыбакі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)