лукі́шскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лукі́шскі лукі́шская лукі́шскае лукі́шскія
Р. лукі́шскага лукі́шскай
лукі́шскае
лукі́шскага лукі́шскіх
Д. лукі́шскаму лукі́шскай лукі́шскаму лукі́шскім
В. лукі́шскі (неадуш.)
лукі́шскага (адуш.)
лукі́шскую лукі́шскае лукі́шскія (неадуш.)
лукі́шскіх (адуш.)
Т. лукі́шскім лукі́шскай
лукі́шскаю
лукі́шскім лукі́шскімі
М. лукі́шскім лукі́шскай лукі́шскім лукі́шскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«Лукішскі сцяг» (час.) 5/334

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САЛАГУ́Б (Алесь Феафілавіч) (18.10.1906, в. Зарудзічы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.5.1934),

бел. паэт, літаратуразнавец, публіцыст. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1927), БДУ (1931). У Зах. Беларусі далучыўся да дзейнасці Бел. сялянска-работніцкай грамады. Быў вязнем (1924, 1927) віленскіх астрогаў. У 1928 нелегальна перайшоў польска-сав. мяжу, жыў у Мінску. У 1933 рэпрэсіраваны, у 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1924 у газ. «Жыццё беларуса», «Наша праўда», час. «Маланка» ( падпісваўся часта Лявон Чачотка), у газ. «Звязда», «Літаратура і мастацтва», час. «Полымя рэвалюцыі» і інш. У Мінску выдаў зб. вершаў «Лукішкі» (1929). Асн. тэмы яго творчасці — барацьба за сац. і нац. вызваленні, гал. герой — вязень-рэвалюцыянер У літ.-знаўчых («Паэзія рэвалюцыйнага падполля Заходняй Беларусі», 1931; «Мастацкая літаратура «Грамады», 1933) і публіцыст. працах (некат. з В.​Таўлаем) спрабаваў вызначыць кірункі развіцця л-ры Зах. Беларусі, дапускаў сацыялаг. ацэнкі. Збіраў фальклор, нар. лексіку, выкарыстоўваў іх у сваіх творах. Яго «Лукішскі дзённік» часткова апубл. ў 1961.

Тв.:

У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965.

Літ.:

Калесніку. Алесь Салагуб // Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982;

Л і с А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994.

А.​С.​Ліс.

А.Ф.Салагуб.

т. 14, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)