лу́бачна-фалькло́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лу́бачна-фалькло́рны лу́бачна-фалькло́рная лу́бачна-фалькло́рнае лу́бачна-фалькло́рныя
Р. лу́бачна-фалькло́рнага лу́бачна-фалькло́рнай
лу́бачна-фалькло́рнае
лу́бачна-фалькло́рнага лу́бачна-фалькло́рных
Д. лу́бачна-фалькло́рнаму лу́бачна-фалькло́рнай лу́бачна-фалькло́рнаму лу́бачна-фалькло́рным
В. лу́бачна-фалькло́рны (неадуш.)
лу́бачна-фалькло́рнага (адуш.)
лу́бачна-фалькло́рную лу́бачна-фалькло́рнае лу́бачна-фалькло́рныя (неадуш.)
лу́бачна-фалькло́рных (адуш.)
Т. лу́бачна-фалькло́рным лу́бачна-фалькло́рнай
лу́бачна-фалькло́рнаю
лу́бачна-фалькло́рным лу́бачна-фалькло́рнымі
М. лу́бачна-фалькло́рным лу́бачна-фалькло́рнай лу́бачна-фалькло́рным лу́бачна-фалькло́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛУБО́К, народная карціна,

твор графікі (пераважна друкаванай), прызначаны для масавага распаўсюджання. Вызначаецца даходлівасцю вобраза, дэкаратыўнасцю і прастатой тэхнікі, лапідарнасцю выяўл. форм, якая часта дасягаецца выразным штрыхом, яркай размалёўкай. У выяўл. тканіну Л. часта ўваходзяць подпісы, што тлумачаць выяву. Выконваецца звычайна непрафес. мастаком. Часам да Л. адносяць і творы прафес. графікі, якія пераймаюць лубачна-фальклорныя прыёмы.

Здаўна вядомы ў Кітаі, першапачаткова маляваны, з 8 ст. — у тэхніцы дрэварыту. Атрымаў пашырэнне ў краінах Еўропы: з 15 ст. — дрэварыт, з 17 ст. — медзярыт, з 19 ст, — літаграфія. У 19 ст. да тэхнікі Л. часам звярталіся прафес. мастакі: Ф.​Гоя (Іспанія), А.​Дам’е, Г.​Курбэ (Францыя), А.​Венецыянаў, Дз.​Маор (Расія) і інш., у 20 ст. — прадстаўнікі прымітывізму.

У бел. мастацтве вядомы з сярэдзіны 16 ст. (асобныя дрэварыты віленскіх выданняў Ф.​Скарыны). У 17—18 ст. прыёмы Л. шырока выкарыстоўваліся ў ілюстрацыях бел. друкарняў Вільні, Еўя, Заблудава, Куцейны, Магілёва. Лубачныя карцінкі на рэліг. сюжэты, абразкі бытавалі на Беларусі ў 18—19 ст. Яны выконваліся ў тэхніцы абразной гравюры або медзярыта (Л. гравёра П.​Комара з Супрасля, 1740). У бел. мастацтве нашага часу стылістыка Л. ўласціва кніжнай графіцы А.​Лось, станковым серыям Я.​Бусла і інш.

В.​Ф.​Шматаў.

Да арт. Лубок. Блазан Фарнос, Чырвоны нос. Рускі народны лубок. 18 ст.

т. 9, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)