ло́кшына, -ы, ж.

Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста, а таксама страва, прыгатаваная з такога вырабу.

|| прым. ло́кшынавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́кшына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ло́кшына
Р. ло́кшыны
Д. ло́кшыне
В. ло́кшыну
Т. ло́кшынай
ло́кшынаю
М. ло́кшыне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ло́кшына ж. лапша́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́кшына, ‑ы, ж.

Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста. // Страва, прыгатаваная з такога вырабу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

локшына

т. 9, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ло́кшына ж кул Ndeln pl; (суп) Ndelsuppe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лапша́ ло́кшына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

noodle [ˈnu:dl] n. ло́кшына;

noodle soup суп з ло́кшынай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Локша ’выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе высушаных палосак цеста’ (Жд. 2, Ян., ТС; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), кантамінаваная лопша (Вешт.) — з локша і лапша́, лопшына (Ян.); локшаны (Мядзв.), маг. локшын (Шн.); локшына (ТСБМ; паўд.-усх., КЭС; радашк., карэліц., пруж., глус. Янк. 1; Касп., Шат.), локшыны (Малч., Сцяшк., Бес., Нас., Сл. ПЗБ), локшэ́ніна (ТС), лакшы́ны (Бяльк.), локшыналокшына з крухмалу’ (Ян., ТС); локша ’соус з пшанічнай мукі’, ’малочны суп з крухмалу’ (браг., хойн., Мат. Гом.). Укр. локша, ло́кшина, лапша; рус. лапша, кур. локша, паўд.-зах. ло́кшины, ст.-рус. лапша, лопша, лапшица (XVII ст.). Запазычана з цюрк. моў, параўн. тат., уйг. lakčaлокшына’ (Фасмер, 2, 460).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pasta

[ˈpɑ:stə]

n.

па́ста f. (мучны́я вы́рабы, як ло́кшына, макаро́ны, спаге́ты)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)