ло́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ло́зны ло́зная ло́знае ло́зныя
Р. ло́знага ло́знай
ло́знае
ло́знага ло́зных
Д. ло́знаму ло́знай ло́знаму ло́зным
В. ло́зны (неадуш.)
ло́знага (адуш.)
ло́зную ло́знае ло́зныя (неадуш.)
ло́зных (адуш.)
Т. ло́зным ло́знай
ло́знаю
ло́зным ло́знымі
М. ло́зным ло́знай ло́зным ло́зных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАЛАЧА́Й (Euphorbia),

род кветкавых раслін сям. малачайных. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах. На Беларусі 12 дзікарослых, каля 20 інтрадукаваных і вял. колькасць відаў у пакаёва-аранжарэйнай культуры. У лясах, на лугах і як пустазелле найчасцей трапляюцца М. санцагляд (E. helioscopia, нар. назва заячы скок, малатчак), глянцаваты (E. lucida), кіпарысавы (E. cyparissias), лозны (E. virgata).

Адна- і шматгадовыя травы, кусты (часта сукулентныя, кактусападобныя), радзей дрэвападобныя формы. Маюць у сабе млечны сок (адсюль назва). Лісце суцэльнае, чаргаванае, супраціўнае або кальчаковае. Кветкі аднаполыя, у складаным суквецці — цыятыі (складаецца з песцікавай кветкі, абкружанай 4—5 моцна рэдукаванымі тычынкавымі суквеццямі, выконвае ролю асобнай двухполай кветкі). Лек., тэхн., дэкар. расліны. Амаль усе ядавітыя.

Малачай; 1 — трапічнай зоны; 2 — умеранай зоны.

т. 10, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)