ли́раIII зоол. лі́ра, -ры ж.;
ли́ра-пти́ца зоол. лі́ра-птах.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ли́ра астр. Лі́ра, -ры ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ли́раII (денежная единица) лі́ра, -ры ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ли́раI
1. муз., ист., перен. лі́ра, -ры ж.;
2. (белорусский и украинский музыкальный инструмент) лі́ра, -ры ж., уст. ле́ра, -ры ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лі́ра I ж., муз., поэт., перен. ли́ра
лі́ра II ж. (денежная единица) ли́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лі́ра-птах м., зоол. ли́ра-пти́ца ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АЗНАБІ́ШЫН (Дзмітрый Пятровіч) (1804, с. Троіцкае, Карсунскі р-н Ульянаўскай вобл. — 14.8.1877),
рус. паэт. Скончыў Маскоўскі універсітэцкі пансіён (1824). У 1827 заснаваў (з С.Я.Раічам) альманах «Северная лира». Першыя арыгінальныя і перакладныя вершы і аповесці друкаваў у альманахах і час. «Вестник Европы», «Северные цветы», «Отечественные записки». Любоўную і пейзажную лірыку ствараў пад уплывам паэзіі Усходу: зб-кі «Селам, або Мова кветак» і «Гінекіён» (1830), «Сізіф і смерць» (1871). Перакладаў на рус. мову творы Хафіза, Нізамі, Саадзі, зах.-еўрап. паэтаў. Склаў першы персідска-рускі слоўнік, зб. матэрыялаў (у 2 тамах) па сялянскай рэформе 1861. Збіраў фальклор народаў Паволжа.
т. 1, с. 170
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пасвірэлка ’дудка з вясенняй кары’ (Касп., Інстр. III). Рус. посвирелка ’дудка’ (1731 г.). Паўн.-бел.-рус. ізалекса, утвораная пры дапамозе прыстаўкі па‑, суфікса ‑ка (з дэмінутыўнай функцыяй) і свирель < прасл. svirelʼb (параўн. укр. свиріль, свирілка, славен. svirȃlo ’музычны інструмент’, svirėl ’жалейка’, серб.-харв. свираљка, макед. ceupajKa, балг. свирка ’тс’, ст.-слав. свиріль ’лира’ < !!!Убге// ’іграць’ (Фасмер, 3, 579; Скок, 3, 372–373).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЗЛО́Ў (Іван Іванавіч) (22.4.1779, Масква — 11.2.1840),
рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1821. Аўтар зб-каў «Вершы» (1828), «Збор вершаў» (ч. 1—2, 1833, 3-е выд. 1840). Сябраваў з А.Пушкіным, В.Жукоўскім, П.Вяземскім, дзекабрыстамі. Поспех К. прынесла рамант.-сентыментальная паэма «Чарнец» (1825), напісаная ў форме лірычнай споведзі маладога манаха. У гіст. паэме «Княгіня Наталля Барысаўна Далгарукая» (1824—27) асн. ўвагу перанёс з грамадз. ідэй на рэліг. і інтымныя перажыванні гераіні. Змрочны рамант.-містычны каларыт у яго баладах («Тайна», «Вар’ятка», «Адплыццё віцязя»). Звяртаўся да раманса («Венецыянская ноч», «Вячэрні звон», пер. з Т.Мура), песні. На тэксты К. пісалі музыку М.Глінка, А.Даргамыжскі, А.Аляб’еў і інш. На рус. мову пераклаў асобныя творы Дж.Байрана, А.Міцкевіча, Дантэ, Ф.Петраркі, Т.Таса, Л.Арыёста, А.Шэнье, П.Мерымэ, Р.Бёрнса і інш.
Тв.:
Полн. собр. стихотворений. Л., 1960.
Літ.:
Афанасьев В.В. Жизнь и лира. М., 1977.
І.У.Саламевіч.
т. 7, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́ЛІС [Novalis; сапр. Гардэнберг (Hardenberg) Георг Філіп Фрыдрых фон; 2.5.1772, каля г. Мансфельд, Германія — 25.3.1801],
нямецкі пісьменнік, філосаф; прадстаўнік іенскіх рамантыкаў. Вучыўся ў Іенскім, Лейпцыгскім, Вітэнбергскім ун-тах (1790—94), скончыў Горную акадэмію ў Фрайбургу (1798). Ўласную філасофію «магічнага ідэалізму» (абсалютная ўлада чалавека ў духоўным і матэрыяльным свеце) развіваў у паэтычна-філас. «Фрагментах» (1798), аповесці «Вучні ў Саісе» (1800). Лірычны цыкл «Гімны да ночы» (1800) — філасофска-містычнае асэнсаванне праблемы жыцця і смерці. У «Духоўных песнях» (выд. 1802) Свяшчэннае Пісанне трактуе ў духу піетызму. У незавершаным рамане-міфе «Генрых фон Офтэрдзінген» (выд. 1802) ідэал гарманічнага чалавека ўвасоблены ў вобразе паэта; твор адметны лірызмам і шматзначнай сімволікай. Аўтар лірычных вершаў, публіцыстычнай кн. «Хрысціянства і Еўропа» (1799).
Тв.:
Рус. пер. — Гейнрих фон Офтердинген;
Фрагменты;
Ученики в Саисе. СПб., 1995;
Гимны к ночи. М., 1996;
Лира Новалиса в переложении Вячеслава Иванова. Томск, 1997.
Літ.:
Берковский Н.Я. Романтизм в Германии. Л., 1973.
С.Дз.Малюковіч.
т. 11, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)