ликъ

Том: 17, старонка: 36.

img/17/17-036_0165_Ликъ.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

ликъ

Том: 17, старонка: 37.

img/17/17-037_0166_Ликъ.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Лік1 ’колькасць чаго-небудзь, паняцце колькасці’, ’лічба’, ’вынік гульні’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Янк. БП, Бяльк., Касп., Шат., ТС), маг. ’гандлёвая адзінка для верхаводкі, якая складаецца з 25 рыбак’ (Дэмб.). Укр. лік, рус. алан., смал., кур. лик ’лічба, колькасць’, Комі АССР ’многа’, ст.-рус. ликъ ’шмат’, ’хор’, польск. (з 1603 г.) lik ’лічба, лічэнне, колькасць’. Паўн.-слав. архаізм likъ утвораны ад дзеяслова ličiti > лічыць (гл.).

Лік2 ’твар, абрысы твару’ (Нас., ТСБМ), укр. лик, рус. лик ’твар, выява, ікона, адлюстраванне’, ст.-рус. ликъ ’тс’, славен. lȋk, серб.-харв. ли̑к, макед., балг. лик ’адлюстраванне, выява, вобраз, воблік, фігура’. Прасл. likъзах. і ўсх.-слав. мовах пазней яно замянілася ў lice ’твар, аблічча, шчокі’). Звычайна прасл. likъ параўноўваецца з ірл. lecco, н.-ірл. leaca, ст.-прус. laygnan (< *laiknan ’шчака’) — гл. Фасмер, 2, 495–496. Мартынаў (Лекс. взаим., 213–217) гаворыць аб пранікненні лексемы з прасл. у прагерм. у выглядзе lika, што Слаўскі (4, 224–225) дапускае малаімаверным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр. ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус. ликовать, ст.-рус. ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав. ликъ ’хор, натоўп’, балг. лик ’хор’. Да прасл. likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц. laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл. leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ. láigyti ’насіцца’, ст.-інд. rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс. ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч. λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліцо ’твар, аблічча’ (Бяльк., Ян.; брасл., ушац., лепел., арш., крыч., капыл., пух., маз., хойн., КЭС; брасл., Сл. ПЗБ), лічка, лічэнька, лічанька ’тварык’ (Нас., Растарг.), ’правы бок тканіны’ (Уладз.), укр. лице, рус. лицо, ст.-рус. лице; польск. lice, н.-, в.-луж. lico, чэш. líce, líčko, ст.-чэш. яшчэ і líc, ходск. líce, lícata, славац. líce, líco, славен. líce, серб.-харв. ли́це, чак. лице̏, макед. лице, лици (мн. лік лицинта), лико, балг. лице, лико, ст.-слав. лице, личеса. Прасл. lice Якабсон (Этимология–84, 248–249) рэканструюе як *lin̥kam, а формы з заднянёбным (лико, ликъ) узыходзяць да праформы *leik‑ (без насавога інфікса). Мартынаў (Прасл. яз., X Міжнар. з’езд слав., Мн., 1988, 30–31) прасл. lice разглядае як слав.-прус. інавацыю (параўн., ст.-прус. laygnan < *leiknan), якая арыентавана на італійска-кельцкі арэал (параўн., ст.-ірл. lecco, ірл. leaca ’шчака’ < *lēk‑ < leik‑). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 495–496; Слаўскі, 4, 222–225; Махэк₂, 331; Бязлай, 2, 139; Мартынаў, Лекс. взаим., 213–217. Больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 15, 75–78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)