лжы́васць гл. ілжывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лжы́васць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. лжы́васць
Р. лжы́васці
Д. лжы́васці
В. лжы́васць
Т. лжы́васцю
М. лжы́васці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лжы́васць ж.

1. лжи́вость;

2. ло́жность;

1, 2 см. лжы́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лжы́васць,

гл. ілжывасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілжы́васць і лжы́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць ілжывага. Ілжывасць рэлігійных догматаў. Ілжывасць буржуазнага друку. □ Ф. Багушэвіч выкрывае лжывасць і недакладнасць прынцыпу буржуазнага права «роўнасці ўсіх перад законам». Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілжы́вы і (пасля галосных) лжы́вы, -ая, -ае.

1. Схільны да хлусні, падману.

Ілжывая натура.

І. чалавек.

2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман; прытворны, фальшывы.

Ілжывая ўсмешка.

Ілжывыя словы.

|| наз. ілжы́васць і (пасля галосных) лжы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лжи́вость ілжы́васць, -ці ж., (после гласных) лжы́васць, -ці ж., хлуслі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́жность ж.

1. няпра́вільнасць, -ці ж.; памылко́васць, -ці ж.;

2. несапра́ўднасць, -ці ж.;

3. непраўдзі́васць, -ці ж., фальшы́васць, -ці ж.; прытво́рства, -ва ср., ілжы́васць, -ці ж., (после гласных) лжы́васць, -ці ж., хлуслі́васць, -ці ж.; см. ло́жный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фра́за, ‑ы, ж.

1. Інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў, якое выказвае думку; сказ. — Якая ты неасцярожная, Кетэ! — учулі хлапцы адрывак фразы. Самуйлёнак. — Напішыце сказ, — ..[Леанід] крыху падумаў, — ну, напрыклад, першую фразу, якую вы сёння сказалі, і раскажыце пра яе ўсё, што ведаеце. Шахавец. І зноў надакучліва палезла ў галаву фраза: «А чабор пахне...» Асіпенка.

2. Напышлівы выраз, які пазбаўлены ўнутранага зместу або які прыкрывае лжывасць гэтага зместу. Міхалка пустых фраз не любіць гаварыць. Яго прамовы цяпер кароткія і моцныя. Бядуля. [Чарнавус:] Адны траскучыя фразы і абсалютна нічога канкрэтнага. Крапіва. Вострае і глыбока прачутае пачуццё Радзімы ў Еўдакіі Лось вынікае з яе вершаў спакойна і сціпла, без гучных фраз. Звонак.

3. Устойлівае спалучэнне якіх‑н. слоў; хадзячы выраз. Гэтыя радкі па сутнасці ўжо сталі крылатай фразай. Бугаёў.

4. У музыцы — рад гукаў або акордаў, якія ўтвараюць невялікую, адносна закончаную частку музычнай тэмы, мелодыі. У агульным рознагалосым гуле чуюцца знаёмыя музычныя фразы. «Маладосць».

[Ад грэч. phrásis — выраз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)