Лесуны́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Лесуны́
Р. Лесуно́ў
Д. Лесуна́м
В. Лесуны́
Т. Лесуна́мі
М. Лесуна́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лясу́н, лесуна́, мн. лесуны́, лесуно́ў, м.

У славянскай міфалогіі: лясны дух, чалавекападобная казачная істота, якая жыве ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лясу́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лясу́н лесуны́
Р. лесуна́ лесуно́ў
Д. лесуну́ лесуна́м
В. лесуна́ лесуно́ў
Т. лесуно́м лесуна́мі
М. лесуне́ лесуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лешукі́лесуны, лясныя нячысцікі’ (Нік. Няч.). Рэгіянальнае бел. утварэнне з суф. ‑ук ад леш- (параўн. гродз. ле́шы (Сл. паўн.-зах.), рус. леший < lěs‑jь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЛЯ́ДКА (Лукаш Сямёнавіч) (31.10.1887, в. Лесуны Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.5.1966),

дзеяч бел. нац. руху пач. 20 ст. Ген.-маёр інтэнданцкай службы (1940). Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1904—07). У 1907 за распаўсюджванне рэв. л-ры арыштаваны, у 1909 апраўданы. З 1910 у арміі. З 1917 эсэр, чл. Савета салдацкіх дэпутатаў 12-й арміі, выканкома Усерас. Савета сял. дэпутатаў, Цэнтр. бел. вайсковай рады, Бел. абл. к-та, дэлегат Усебел. з’езда 1917. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1921—22 ад’ютант М.​Фрунзе ў Турцыі, у 1941—51 нач. кватэрна-эксплуатац. ўпраўлення Узбр. СІД СССР.

В.​У.​Скалабая.

Л.С.Калядка.

т. 7, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)