Лесавы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Лесавы́
Р. Лесаво́га
Д. Лесаво́му
В. Лесавы́
Т. Лесавы́м
М. Лесавы́м

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лесавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лесавы́ лесава́я лесаво́е лесавы́я
Р. лесаво́га лесаво́й
лесаво́е
лесаво́га лесавы́х
Д. лесаво́му лесаво́й лесаво́му лесавы́м
В. лесавы́ (неадуш.)
лесаво́га (адуш.)
лесаву́ю лесаво́е лесавы́я (неадуш.)
лесавы́х (адуш.)
Т. лесавы́м лесаво́й
лесаво́ю
лесавы́м лесавы́мі
М. лесавы́м лесаво́й лесавы́м лесавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лесавы́ разг. лесно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лесавы́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лясны (у 1 знач.). Расцвітаюць навакол лесавыя краскі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лядзей лесавы́ ’чына лугавая, Lathyrus pratensis L.’ (гродз., Кіс.). Да ля́да2. Аб суфіксе ‑ějь гл. Слаўскі (1, 86–87), Сцяцко (Афікс. наз., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лесавік, лесові́к ’лясун’ (Нік., Няч., Грыг., Яруш., Мат. Гом., ТСБМ) у выніку універбізацыі з лесавы дух. Параўн. і лесавы ’лясны дух, лясун’ (Маш.; петр., Мат. Гом.). У выніку пераносу значэння — любан. лесаві́к ’жыхар лясістых мясцовасцей’ (Нар. словатв.). Дадатковае значэнне прыметніка лесавы ’дзікі’ (Янк. II, Шат., Бяльк.) з’явілася падставай для лесавікі́ ’дзікія лясныя яблыкі’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лясны, лесавы, баравы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

КУРАВА́Й, астрагал (Astragalus),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 2000 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я, пераважна ў засушлівых абласцях. На Беларусі 4 віды К.: дацкі (A. danicus), нутавы (A. cicer), пясчаны (A. arenarius), саладкалісты (A. glycyphyllos, нар. назвы паўзун лесавы, пельзач лясны, гарох воўчы, слічны ясь) і 7 інтрадукаваных. Трапляецца ў хваёвых лясах, на пясчанай глебе, у поймах рэк.

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя, травы, паўкусты, невял. кусты. Лісце няпарна- ці парнаперыстае, часам з калючкай на канцы чаранка. Кветкі няправільныя, у пазушных гронках або галоўках. Плод — струк. Кармавыя, лек. і дэкар. расліны.

Куравай.

т. 9, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Ляса́ўка, ліса́ўкалесавы яблык’ (Бяльк.), лясоўка ’дзікая яблыня’ (барыс., Сл. ПЗБ). Магчыма, з польск. lasówka ’дзікае лясное дрэва’, ’плады з такога дрэва’. Параўн. ст.-рус. лѣсница ’дзікая яблыня’, укр. закарп. лісни́ця ’дзікая яблыня ці груша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРЫНІ́ЧНІК (Veronica),

род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 24 дзікарослыя і 3 інтрадукаваныя віды. 3 дзікарослых найб. вядомыя К. даўгалісты (V. longifolia, нар. назвы турэчынка, падхлоп, шалфей баравы), дуброўны (V. chamaedrys, нар. назвы палейка, кандрацікі, трыдзевятка), лекавы (V. officinalis, нар. назвы сухотнік лесавы, парушэнец жаночы, раквіца, вароннік). Трапляюцца ў далінах рэк, па канавах, сярод хмызняку.

Адна-, двух- і шматгадовыя травы і паўкусты выш. 5—150 см. Сцябло голае або апушанае. Лісце супраціўнае, кальчаковае ці чаргаванае. Кветкі няправільныя, сінія, блакітныя, белыя, сабраныя ў гронкі, радзей адзіночныя. Плод — каробачка. Лек., дэкар. расліны, пустазелле.

Крынічнік: 1 — гарычкавы; 2 — даўгалісты; 3 — дуброўны.

т. 8, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)