Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лесаво́змспец Lángholztransporter m -s, -, Lángholzwagen m -s, - (аўтамашына); Hólzfrachter m -s, - (судна)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лесово́злесаво́з, -за м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
роў1, рова; мн. равы, ‑оў; м.
Доўгае паглыбленне, выкапанае ў зямлі; канава. Над нёманскай далінай узвышалася поле з глыбокімі равамі, пракладзенымі снегавою і навальнічнаю вадою, з высокімі пагоркамі, заросшымі хмызам.Колас.Дзе мост над ровам — Летам на світанку Не замаўкаюць песні салаўёў.Хведаровіч.
роў2, рову, м.
1. Моцны працяглы крык некаторых жывёл. Раптам.. [Яніна] пачула наперадзе мядзведжы роў.Мурашка.// Гукі, якія напамінаюць такі крык. З ровам самалётаў шырылася радаснае хваляванне ў грудзях.Мележ.На дарозе пуста. Даўно ўжо знік лесавоз з вачэй, ні яго рову, ні пылу.Ракітны.
2.Разм. Моцны плач. І плачу было тут, і слёз, і рову.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак.
1.каго. Пасадзіць на другое месца; прымусіць, памагчы перасесці. Перасадзіць вучня на пярэднюю парту. □ Вера перасадзіла Уладзіка на левую руку і дастала з бакавой кішэні ключ.Кулакоўскі.// Перамясціць, памагчы перайсці з аднаго транспарту на другі. Перасадзіць пасажыраў з аўтобуса на тралейбус.// Перавесці на якую‑н. іншую работу або на іншае месца работы. У часе вайны Яўгенію Лучанок перасадзілі з трактара-тралёўшчыка на лесавоз.Сабаленка.// Перавесці для ўтрымання ў другое месца, памяшканне. Перасадзіць птушку ў другую клетку. □ Віця тым часам выняў з Міколавага кошыка трусіка і перасадзіў яго ў свой.Скрыпка.
2.што. Выкапаўшы, пасадзіць (расліну) у другім месцы. Перасадзіць капусту. Перасадзіць вагон. □ Рабіны гэтыя некалі бацька перасадзіў з лесу.Хомчанка.// Перанесці (частку косці, тканкі, орган) для прыжыўлення на другім месцы або ў другім арганізме. Перасадзіць нырку.
3.што. Насадзіць, надзець на што‑н. іншае. Перасадзіць сякеру на другое тапарышча.
5.перан.; нашто. Разм. Пачаць карміць чым‑н. другім. Перасадзіць на малочную страву. □ Дзён пяць мы харчаваліся нішто: быў яшчэ сякі-такі запас прадуктаў. А потым .. перайшлі на Барысава ўтрыманне. Перш-наперш ён перасадзіў нас на чай.Асіпенка.
6.каго-што. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Перасадзіць усе дрэвы. Акупанты перасадзілі ў турмы нямала людзей. □ Да нас прыехаў ляснічы Пятро Максімавіч, дзядзька Косця. Яны заставаліся ў нас, пакуль мы не перасадзілі ўсіх сасонак.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)