◎ Ле́ля, лёля, лёлё, люли ’анёл-абаронца’, ’купідон’ (КЭС), рус. лель ’тс’, а таксама прыпеў у песнях лелё, лёлем‑ю, лё‑ люшки, укр. лелё. Відавочна, да прасл. leleti/lelejati > бел. лялёць (гл.) (Брукнер, 294; Фасмер, 2, 479). Семантычна (вобразнае пераасэнсаванне) сюды можна дадаць і лёля ’кашуля’ (гл.), як покрыва, якое абараняе ад негатыўных уплываў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́ецца ’ліцца’ (пух., З нар. сл.), укр. леліти ’ціха цячы, ліцца’, ’струменіцца пераліваючыся’. Да ліць (гл.), якому ў і.-е. адпавядае корань *!!!еі‑/*!!!ёі > прасл. litiA Ibję Į/ Ibjati, leję. Бел. форма інфінітыва па аналогіі з 1‑ай ас. адз. л. атрымала падаўжэнне асновы !!!ь©‑ > !!!ё}‑ > леяцца, якое паводле бел. арфаграфіі перадаецца як лаецца. Ва ўкр. дзеяслове ‑л‑ замест ‑и‑ параўн. таксама чарніг. леля — лея. Магчыма, што леліти ўтворана ад леля ’праліўны дождж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёля, лёлечка, лёлька ’кашуля (з дзіцячай мовы)’ (Гарэц., Янк. 11, Клім., Некр., Жд. I, Бяльк., Шат., Мат. Гом., Нас.; слаўг., Мат. Маг.; паўд.-мін., КЭС). Укр., рус. смал. лёля ’тс’, кур. лёлька ’маленькае дзіцё’. Усх.-слав. утварэнне, звязанае, відавочна, з літ. lelė̃ ’грудное дзіцё, немаўля’. Фасмер (2, 479), аднак, параўноўвае рус. лексему з іншымі слав., напрыклад, з серб.-харв. љелна ’старэйшая сястра’, укр. лельо ’татачка’ (параўн. і рус. свярдл. лелько ’хрышчоны бацька’), балг. леля ’цётка’ і інш., якія (паводле Шаўра, Etymologie, 22) адносяцца да асновы lel‑/lal‑ і з’яўляюцца ўтварэннем у дзіцячай мове. Параўн. таксама ле́ля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разляле́цца ’разбалецца’ (лід., Сл. ПЗБ). Верагодны роднаснае з укр. ле́ле ’выклічнік для выражэння жалю, страху або здзіўлення’, леле́кати ’галасіць, стагнаць’, лелі́ти ’плакаць’, балг. ле́ле ’выклічнік для выражэння жалю, здзіўлення’, серб. ле̏ле ’тс’, харв. lelkati ’скардзіцца, стагнаць’, якія тлумачацца як утварэнні ад клічнай формы назоўніка ле́ля ’старэйшая жанчына, цётка, маці’. (ЭССЯ, 4, 103–105; ЕСУМ, 3, 216–217).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)