Меджнун і Лейлі 1/404

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХІ́ДАВА (Лютфі) (н. 6.11.1925, г. Канібадам, Узбекістан),

таджыкская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1957). Вучаніца В.Вайнонена і інш. З 1941 салістка Тадж. т-ра оперы і балета імя Айні. Першая балерына-таджычка, якая авалодала тэхнікай класічнага танца. З роляў: Дыльбар («Дыльбар» А.​Ленскага), ЛейліЛейлі і Меджнун» С.​Баласаняна), Папялушка («Папялушка» С.​Пракоф’ева), Адэта («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.​Пуні).

т. 7, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛІ́ЕВА (Мая) (Мамаджан; н. 1920, аул Безмеін Ашгабацкага р-на, Туркменістан),

туркменская спявачка (лірычнае сапрана). Нар. арт. СССР (1955). У 1938—41 вучылася на туркм. аддзяленні Маскоўскай кансерваторыі. З 1941 салістка Туркменскага т-ра оперы і балета. Першая выканала на туркм. сцэне шэраг партый еўрап. опернага рэпертуару: Таццяна («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш.​Гуно), Чыо-Чыо-сан (аднайм. опера Дж.​Пучыні). Сярод партый нац. рэпертуару: Айна, Шасенем («Айна», «Шасенем і Гарыб» А.​Шапашнікава і Д.​Авезава), ЛейліЛейлі і Меджнун» Ю.​Мейтуса і Авезава).

т. 9, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯССМЕ́РТНАВА (Наталля Ігараўна) (н. 19 7.1941, Масква),

руская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1961). У 1961—88 у Вял. т-ры. Першая выканальніца партый ЛейліЛейлі і Меджнун» С.​Баласаняна), Шырын («Легенда аб каханні» А.​Мелікава), Фрыгіі («Спартак» А.​Хачатурана), Анастасіі, Джульеты («Іван Грозны», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Рыта («Залаты век» Дз.​Шастаковіча). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэміі Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Дзярж. прэмія СССР 1977. Ленінская прэмія 1986.

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАБУ́ЛАВА (Саадат) (н. 15.12.1925, г. Маргілан Ферганскай вобл., Узбекістан),

узбекская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар. арт. СССР (1959). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1941—48 салістка Узб. т-ра муз. драмы і камедыі, у 1954—86 — Узб. т-ра оперы і балета. З 1969 выкладае ў Ташкенцкай кансерваторыі (з 1986 праф.). Яе творчасці характэрна спалучэнне еўрап. вак. тэхнікі з ярка нац. манерай выканання. Сярод партый у нац. операх: ЛейліЛейлі і Меджнун» Р.​Гліэра і Т.​Садыкава), Дыларом («Дыларом» М.​Ашрафі), Санабар («Хамза» С.​Бабаева); у класічных — Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Мімі («Багема» Дж.​Пучыні).

т. 7, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДАЛІ́Б (Нурмухамед-Гарыб) (каля 1712—80),

туркменскі паэт. Заснавальнік эпічнага жанру дастана ў туркм. л-ры. Выкарыстоўваючы літ. і фалькл. сюжэты, стварыў рамант. дастаны «Лейлі і Меджнун», «Юсуп і Зулейха». Аўтар паэм «Агуз-намэ», «Несімі», «Жыкыр» («Чыгір»).

т. 1, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАСЫ́РАВА (Халіма) (н. 29.12.1913, кішлак Таглык Ферганскай вобл., Узбекістан),

узбекская спявачка (сапрана). Нар. арт. СССР (1937). Вучылася ў Бакінскім тэатр. тэхнікуме (1924—27), ва ўзб. опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. З 1927 актрыса Узорнай краявой драм. трупы (Ташкент), у 1930—85 салістка Узб. т-ра оперы і балета імя Наваі. Выконвала лірычныя, драм. і камедыйныя партыі: Наргюль («Буран» М.​Ашрафі і С.​Васіленкі), Лейлі, Гюльсара («Лейлі і Меджнун», «Гюльсара» Р.​Гліэра і Т.​Садыкава), Сін Дун-фан («Улугбек» А.​Казлоўскага), Зухра («Тахір і Зухра» Т.​Джалілава і Б.​Броўцына), Майсара («Хітрыкі Майсары» С.​Юдакова), Наргіз («Наргіз» А.М.​М.​Магамаева), Кармэн («Кармэн» Ж.​Бізэ). Аўтар кн. «Сонца над Усходам» (1962), «Я дачка ўзбекскага народа» (1968). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951. Дзярж. прэмія Узбекістана 1968.

Літ.:

Саидов А. Халима Насырова. Ташкент, 1974.

т. 11, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБДУЛА́ЕЎ (Мікаіл Гусейн аглы) (н. 19.12.1921, Баку),

азербайджанскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1963). Чл.-кар. АМ СССР (1958). Скончыў Маскоўскі маст. ін-т імя Сурыкава (1949), вучыўся ў С.В.Герасімава і У.А.Фаворскага. У творчасці пераважаюць лірычныя тэмы: «Вечар», «Агні Мінгечаура», «Стогадовы рэзчык А.​Бабаеў», «Індыйская серыя», серыі малюнкаў «За ракой Аракс»; іл. да паэмы М.​Фізулі «Лейлі і Меджнун». Аўтар мазаічнага пано «Нізамі» ў Бакінскім метрапалітэне.

т. 1, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛАМА́Т-ЗАДЭ́ (Гафар Рустамавіч) (н. 9.5.1916, г. Худжанд, Таджыкістан),

таджыкскі артыст балета, балетмайстар, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1976). Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (1947—51). З 1934 артыст, у 1951—63 і гал. балетмайстар Таджыкскага т-ра оперы і балета імя Айні. Сярод пастановак: балеты «Лейлі і Меджнун» С.​Баласаняна (1947), «Эсмеральда» Ц.​Пуні (1953), «Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева (1954), «Дзільбар» А.​Ленскага (1954, 1957), «Карсар» А.​Адана (1960), оперы «Паўстанне Васэ» Баласаняна (1958), «Хітрыкі Майсары» С.​Юдакова (1962). Арганізатар (1965) і маст. кіраўнік тадж. ансамбля «Лола». Дзярж. прэмія СССР 1949.

т. 3, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАСТА́Н,

эпічны жанр у літаратурах і фальклоры народаў Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі — пераважна апрацоўка казачных сюжэтаў, легендаў і паданняў. Бываюць паэт. і празаічныя, часцей — гэта проза з вершаванымі ўстаўкамі. Д. ўласцівы гіпербалізацыя, ідэалізацыя героя, фантаст. і прыгодніцкія сітуацыі, любоўна-рамант. сюжэтныя лініі, славесныя і сюжэтныя клішэ. У класічных перс., тадж. і цюркамоўных л-рах Д. наз. асобныя раманічныя паэмы («Хасроў і Шырын», «Лейлі і Меджнун» Нізамі), раздзелы з вял. эпічных твораў (напр., з «Шахнамэ» Фірдаўсі). Цыклы фалькл. Д. (напр., пашыраныя ў многіх народаў «Кораглу», «Алпамыш» і інш.) паўплывалі на развіццё нар. творчасці і пісьмовых л-р.

т. 6, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)