КУЛІ́ЕВА Мая
(Мамаджан; н. 1920, аул Безмеін Ашгабацкага р-на, Туркменістан),
туркменская спявачка (лірычнае сапрана). Нар. арт. СССР (1955). У 1938—41 вучылася на туркм. аддзяленні Маскоўскай кансерваторыі. З 1941 салістка Туркменскага т-ра оперы і балета. Першая выканала на туркм. сцэне шэраг партый еўрап. опернага рэпертуару: Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Чыо-Чыо-сан (аднайм. опера Дж.Пучыні). Сярод партый нац. рэпертуару: Айна, Шасенем («Айна», «Шасенем і Гарыб» А.Шапашнікава і Д.Авезава), Лейлі («Лейлі і Меджнун» Ю.Мейтуса і Авезава).
т. 9, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)