ледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца лёдам.

Вада ледзянее.

2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць.

Пальцы ледзянеюць.

3. перан. Нямець, заміраць ад жаху.

Сэрца ледзянее.

|| зак. зледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і заледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е

|| наз. зледзяне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяне́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ледзяне́ю ледзяне́ем
2-я ас. ледзяне́еш ледзяне́еце
3-я ас. ледзяне́е ледзяне́юць
Прошлы час
м. ледзяне́ў ледзяне́лі
ж. ледзяне́ла
н. ледзяне́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час ледзяне́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ледзяне́ць несов. ледене́ть;

◊ кроў ~не́е ў жы́лах — кровь ледене́ет в жи́лах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Пакрывацца зверху лёдам. Зіма ніяк не клалася на зямлю — з неба імжэў дождж са снегам, на эстакадзе рабілася коўзка, а ўначы пры марозе ўсё ледзянела. Карамазаў.

2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць, дубець. Рукі ледзянеюць. // перан. Нямець, заміраць (ад страху, жаху і пад.). Сэрца ледзянее.

•••

Кроў ледзянее (у жылах) гл. кроў.

Сэрца ледзянее гл. сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледзяне́ць veréisen vi (s), zu Eis wérden; перан. erstárren vi (s);

кроў ледзяне́е (ад жаху) das Blut érstarrt [gerínnt, stockt, gefríert] in den Ádern (vor Grauen)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заледзяне́ць гл. ледзянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зледзяне́ць гл. ледзянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.

Зак. да ледзянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лядзеване́ць ’ледзянець’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да ледзянець < ледзяны < лёд (гл.). Аснова, аднак, пашырана інфіксам ‑в‑, значэнне якога застаецца няясным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ледене́ть несов. ледзяне́ць; (коченеть) карчане́ць; дубе́ць;

◊

кровь ледене́ет кроў ледзяне́е (сты́не).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)