ЛЕВАНО́ВІЧ (Павел Антонавіч) (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1943),
бел. пісьменнік. Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце. З 1934 друкаваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ (сапр.Лявонаў) Леанід Кірэевіч
(н. 14.9.1938, в. Клеявічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). З 1963 працаваў у рэдакцыях газет, час. «Неман», «Полымя», у 1980—82 гал. рэдактар літ.-драм. перадач Бел. тэлебачання. З 1984 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Кнігі нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973) пра вёску. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), зб. публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987). Прататып аповесці «Валанцёр свабоды» (1983) Ф.Варанішча — удзельнік рэв. руху ў Аргенціне і Іспаніі, руху Супраціўлення ў Францыі. У цыкле раманаў-хронік пра пасляваен. вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998) імкненне паказаць нар. душу, жыццястойкасць бел. нацыі, матывы дома і сям’і, працягу роду. Аўтар кн. «Вяртанне ў радыяцыю» (1997). Піша п’есы (аднаактоўка «Ці любіце вы грэчку?», 1972; драмы «Пасля разводу», нап. 1972; «Чабор», 1973, апубл. 1980; гераічная хроніка «Павел і Хуаніта», нап. 1974). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма «Дом майстроў» (1973) і інш.
Тв.:
Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста: Аповесць, п’есы. Мн., 1998.
Літ.:
Рагуля А. Святло знутры // Роднае слова. 1998. № 9;
Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЎК-ЛЕВАНО́ВІЧ (Іосіф Васілевіч) (6.11.1891, хутар Лявонаўка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1943),
бел. мовазнавец. Скончыў Петраградскі ун-т (1923). Працаваў у БДУ (1923—30), адначасова з 1927 у Інбелкульце (сакратар Камісіі па ўкладанні гіст. слоўніка бел. мовы). У 1930 быў вымушаны пераехаць у Саратаў. Працаваў у Саратаўскім ун-це (1930—31), пед. ін-це (1931—34), Арэнбургскім пед. ін-це (1934—37). 17.9.1937 беспадстаўна арыштаваны і засуджаны, памёр у адным з лагераў на Поўначы. Даследаваў гісторыю бел. мовы, бел. дыялекталогію і рус. мову. Аўтар «Лекцый па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка» (1927, факс. выд. 1994), арт. «Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі» (1925), «Мова выданняў Францішка Скарыны» (1926), «Важнейшыя рысы гаворкі вёскі Татаркавічы і гаворак ваколічных вёсак» (1928), «Аб прынцыпах і метадах укладання гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (1929), «Яшчэ да пытання аб «ляшскіх» рысах у беларускай фанетыцы» (1930) і інш.
Літ.:
Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навук. дзейнасці. Мн., 1985. С. 115—126.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Воўк-Левановіч І. В. 3/168; 7/284; 12/443
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мацяжына ’балоцвіна, мокрае месца, дзе растуць журавіны’ (Левановіч, «Звязда», 15, 1.1989). З польск.macierzyna ’мацярызна’: відаць, калісьці гэта быў луг, дадзены камусьці ў спадчыну па мацеры. Гл. мацярызна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАГІЛЁЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1661 Адбылося 11.2.1661 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. 3.9.1654 Магілёў перайшоў без бою на бок маскоўскага войска. Хутка паміж магістратам і рас. вайсковай адміністрацыяй узніклі супярэчнасці. Выбухнуў канфлікт і паміж бел. праваслаўным духавенствам і маскоўскай іерархіяй. Паўстанне пачалося раней запланаванага тэрміну з-за рабаўніцтва і знявагі на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. Пад умоўны вокліч «Пара! Пара!» бурмістр Язэп Левановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыўдзіцеляў; зазваніў ратушны звон. На дапамогу мяшчанам прыйшлі выпушчаныя імі ваеннапалонныя. Маскоўскі гарнізон (ад 2 тыс. да 7 тыс.чал. паводле розных крыніц) амаль цалкам быў вынішчаны, ваявода С.С.Гарчакоў трапіў у палон. Найб. актыўныя ўдзельнікі паўстання атрымалі шляхецтва. Магілёву вернута магдэбургскае права, ён быў ураўнаваны ў правах з Вільняй, яму нададзены новы гар. герб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЎЦАЎ (Барыс Канстанцінавіч) (28.7.1913, г. Разань, Расія — 20.10.1983),
бел. і расійскі акцёр. Засл. арт. Беларусі (1944). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1936). Працаваў у Бел. т-ры рабочай моладзі, з 1937 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. З 1960 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай. Мастацтву К. былі ўласцівы натуральнасць і псіхалагізм. Лепшыя ролі ў т-ры імя Я.Купалы: Левановіч, Паланевіч («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Піліп («Палешукі» Я.Рамановіча), Корань («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Калеснікаў, Лагута («Цытадэль славы», «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Луконін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава), Аляксандр, Анціпа («Апошнія», «Зыкавы» М.Горкага), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера); у т-ры на Малой Броннай: Сцяпан («Брацкая ГЭС» Я.Еўтушэнкі), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Бірук («Алёнушка» Л.Лявонава). Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
садо́к1, ‑дка, м.
Памянш.-ласк.да сад (у 1 знач.); невялікі сад. Ззаду .. [доміка] рос малады садок, абсаджаны кустамі парэчак, агрэсту і маліны.Чарнышэвіч.
садо́к2, ‑дка, м.
1. Штучны вадаём для развядзення рыбы. // Прыстасаванне для трымання злоўленай жывой рыбы.
2. Памяшканне для трымання, гадоўлі і адкорму жывёлы. Гусіны садок.
3. Пастка на звяроў і птушак. Паставіў Левановіч садок, — гаварыў.. [Фарафонаў]. — Прыйшоў назаўтра раніцай, у калядніцу было, — а там повен садок ваўкоў. Як забег адзін, дык за ім усе, галодныя.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выхава́нне (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Байк.). Запазычанне з польск.wychowanie ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115), дзе яно з’яўляецца калькай франц.éducation (Унбегаўн, RÉS, 12, 45). З польск.wychowanka запазычана таксама бел.выхава́нка ’прыёмная дачка, выхаванка’, а бел.выхава́нец ’прыёмны сын, выхаванец’ з’яўляецца калькай польск.wychowaniec ’тс’ (Кюнэ, там жа). Улічваючы даўняе выкарыстанне (параўн. у Ф. Скарыны выхование — Воўк–Левановіч, Мова выданняў, 282) і шырокае распаўсюджанне гэтых слоў, нельга прыняць пункт гледжання Крукоўскага (Уплыў, 127) аб калькаванні рус.воспитанник, воспитанница ў бел.выхаванец, выхаванка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́бавіць ’выманіць, выцягнуць’ (БРС, КТС) ’выратаваць’ (КЭС, лаг.), ’з вялікімі цяжкасцямі дастаць што-небудзь або каго-небудзь з цяжка праходнага, загубнага месца, увогуле з загубных умоў’ (Янк. I), рус. ’избавить’ (Гарэц., Яруш.); ’вызваліць’ (Жд., 1), выбаўляць (Гарэц., Др.-Падб.), выбавіцца ’выйсці, вызваліцца’ (Сцяшк., Нас. Доп.), выбаўленнерус. ’избавление’ (Гарэц.); параўн. яшчэ ў Скарыны: выбавил (Воўк–Левановіч, 400‑лецце, 282), выбавити, ужытае Скарыной паралельна да збавити, избавити (Сл., Ск., 1), што, магчыма, сведчыць пра кальку непасрэдна са ст.-слав.избавити; укр.ви́бавити, ст.-рус.выбавити, польск.wybawić. Ад бавіць, бавіцца ’затрымлівацца, цягнуць час, марудзіць’, адсюль выбавіць першапачаткова ’вывесці з такога стану або ўмоў’, ст.-бел.выбавяти ’вызваляць, выручаць’ з польск.wybawiać ’тс’ (Булыка, Запазыч., 72); параўн. бел. форму незак. тр. выбаўляць.