◎ Лебядзіць ’ліслівіць’ (чэрв., Жл. 2). Да лебязіць ’тс’ з заменам з > дз, як у слове дэвон (Сгиопъ) < польск. dzwon, але ў данай лексеме маецца уплыў не польск. мовы, а слова лебедзь: ’хвалячы, называць лебеддзю’ > ’ліслівіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слявя́да ‘дакучлівы чалавек’ (Сцяшк.; карэліц., З нар. сл.), ‘хто слабасільны’ (баран., Сл. ПЗБ), ‘пра чалавека, які нудна і доўга гаворыць’ (стаўб., Жыв. сл.), слявя́дзіць ‘доўга і нудна гаварыць’ (там жа), слябядзі́ць ‘сачыць’ (Сл. рэг. лекс.). Да лебядзіць (гл.). Збліжэнне з літ. šlavė́dra, šlevė́dra ‘распутны чалавек, бадзяга, прайдзісвет’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 132) сумніўнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)