Лаўшэ́нь ’ляўша’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Да ле́вы (гл.). Утвораны ад назоўніка лявуш або ляўшня. Пачатковае ацвярдзенне л‑ мае нерэгулярны характар. Аб суф. ‑энь гл. Сцяцко., Афікс. наз., 152. Параўн. таксама ляўшэнь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лада воўча ’вязель стракаты, Coronilla varia L.’ (Кіс.). Да ля́да5 (гл.). Да пераходу л > лʼ параўн. віл. лаўшэньляўша́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланава́цца ’ленавацца’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Да лень, лянота (гл.). Супастаўленне ллʼ на бел. моўнай тэрыторыі з’яўляецца характэрным: клуняклюня, лаўшэньлеўшня, логмалёгма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)