лаўле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. лаўле́нне
Р. лаўле́ння
Д. лаўле́нню
В. лаўле́нне
Т. лаўле́ннем
М. лаўле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лаўле́нне ср. по́имка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пои́мка ж. злаўле́нне, -ння ср., злоў, род. зло́ву м.; неоконч. лаўле́нне, -ння ср., ло́ўля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ловы, лоў ’лоўля, паляванне без агнястрэльнай і халоднай зброі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ловы ’рыбалоўныя месцы’, ’паляванне (месца)’. Укр. лов, лови, рус. лов, ловы, польск. łowy, ст.-польск. łów, каш. łȯw, н.- і в.-луж. low, чэш. lov, славац. lov, lovу, славен. lòv, серб.-харв. ло̏в, макед. лов, lof, lófuvi, балг. лов, ловът, ст.-слав. ловъ. Прасл. lovълаўленне, хапанне, лоўля звяроў, птушак, рыб’, роднаснае з літ. lãvynti ’развіваць, практыкаваць’, lavùs ’лоўкі, спрытны, кемлівы’, ст.-грэч. атычн. λεία ’здабыча’ (*λᾱϜιᾱ), дарычн. λᾱία, ληίς ’тс’, лац. lucrum ’выйгрыш’, ст.-ірл. lōg, lūag, lūach ’плата, узнагарода’, гоц., ст.-ісл. laun ’тс’, ірл. fo‑lad ’багацце’. І.‑е. *lau‑ ’лавіць, атрымліваць здабычу’ (Бернекер, 1, 735; Покарны, 655; Траўтман, 153; Фасмер, 2, 508; Слаўскі, 5, 238; Скок, 2, 320–321). Інакш Махэк₂, 342, які выводзіць слова lovъ з polovъ, якое з polovati (параўн. славац. poľovati, бел. палява́ць, а таксама ст.-грэч. παλεύω ’завабліваю птушак у сетку’. Непераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

catch1 [kætʃ] n.

1. злаўле́нне; лаўле́нне; злоў

2. уло́ў (рыбы)

3. па́стка; падма́н; падэ́сць, хі́трасць;

that’s the catch у тым вось і ўся хі́трасць;

there must be a catch somewhere тут што́сьці не так; тут ёсць не́йкая падэ́сць

4. вы́гадная здабы́ча;

no catch/not much of a catch незайздро́сны набы́так; грош цана́

5. за́саўка; зава́ла; кля́мка; шпінгале́т

6. : with a catch in her voice перары́вістым го́ласам

7. sport кэч

(а) catch 22 «па́стка-22» (парадаксальная сітуацыя, з якой няма выйсця); «зачарава́нае ко́ла»

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)