лацно
Том: 16, старонка: 308.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Лацно ’добра, лёгка’ (полац., Хрэст. дыял.; паст., лаг., Сл. паўн.-зах.; міёр., Нар. сл.), ст.-бел. лацно, лацный (1502 г.) ’лёгкі, зручны, прыхільны’ і інш. запазычаны са ст.-польск. łacno, łacny (Жураўскі, SlOr, 10 (1), 1961, 40; Карскі, Труды, 312; Булыка, Лекс. запазыч., 194) < latjьnъ < latjati, параўн. славен. lȃčati se, серб.-харв. ла̏пати ’хапацца, браць’ (Слаўскі, 4, 413–414).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Латно ’выгадна, зручна, вельмі добра’ (докш., Янк. Мат.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прасл. кораня lat‑ (гл. ла́тацца). Не выключана магчымасць кантамінацыі ла́тва і лацно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)