Латно ’выгадна, зручна, вельмі добра’ (докш., Янк. Мат.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прасл. кораня lat‑ (гл. ла́тацца). Не выключана магчымасць кантамінацыі ла́тва і лацно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэтны ’абкручаныя анучамі курыныя лапы (каб куры не граблі град)’ (пух., Сл. ПЗБ). Утворана пры дапамозе суфікса ‑но (< прасл. ‑no) ад ла́та 1 (гл.). Экспрэсіўнасць спрыяла мене а > э: латно > ла́тны > лэ́тны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)