1. Ірваць без разбору, псуючы і спусташаючы. Латашыць яблыкі. Латашыць суседскі гарох. □ Мы латашылі ўсё, што трапляла пад руку: бручку, моркву, цыбулю, часнок, памідоры.С. Александровіч.
2. Знішчаць, з’ядаючы і топчучы. Латошаць коні канюшыну.// Спусташаць. Рыгор з Паўлам накіраваліся ў лес. — Латошаць лес, як траву! — пашкадаваў Павал. — Што ж, лес сякуць — трэскі ля[ця]ць!Гартны.// Рабаваць. Латашыць чужыя клункі.
3.перан. Біць, лупцаваць. Як скоціцца .. [дзед], як пагоніцца за хлопцамі, як пачне латашыць кульбаю!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
латашы́цьразм.гл. рваць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Латашы́ць, латажы́ць, бялын.лыташы́ць ’ірваць без разбору псуючы і спусташаючы’, ’неахайна ірваць’ (ТСБМ, Шат.; беласт., навагр., паст., пух., Сл. паўн.-зах.), ’таптаць травы, пасевы’ (Шат.), ’знішчаць з’ядаючы і топчучы’ (ТС, Янк. II), ’біць кіем па садовым дрэве, з шумам рваць траву ці гародніну’ (КЭС, лаг.), ’абтрасаць, абіраць’, ’браць, збіраць старанна’ (Яўс.), ашм., навагр. ’красці, грабіць’, смарг. ’насіць вялікімі бярэмамі’ (Сл. паўн.-зах.), ’біць, лупцаваць’, ’страляць’ (ТСБМ; в.-дзв., швянч., Сл. паўн.-зах.). Укр.гуц.лото́шити ’быць без занятку’, рус.наўг.лотошить ’красці’, польск.łatać/łatoszyć, lotoszyć ’біць, лупцаваць’. Утворана ад *латоxa < latiti. Да ла́та́цца (гл.). Параўн. таксама латухея (гл.). Відавочна, у афармленні семантыкі дзеяслова ў некаторых гаворках уплывала лексема лата ’лапік’. Параўн. рус.паўд.-сіб.латошить ’латаць адзенне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
златашы́цьгл.латашыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
златашы́ць, ‑ташу, ‑тошыш, ‑тошыць.
Зак.далаташыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Латухе́я ’драная бульба’ (чэрв., Жд. 3) — новае рэгіянальнае ўтварэнне з суф. -ėja ад латашыць ’рваць’, ’драць’ (гл.).⇉.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лату́шнік ’бабка з бульбы’ (Інстр. I, Шат.), ’каша з яек і пшанічнай мукі’ (чэрв., Жд. 2). Параўн. латухёя. Да латашыць (гл.).