Арганізаваная азартная гульня, падчас правядзення якой частка ўнесеных удзельнікамі (пакупнікамі) сродкаў ідзе арганізатарам, а размеркаванне выгод (рэчаў, грашовых сум і інш.) і страт залежыць ад выпадковага выцягвання таго ці іншага білета або нумара (жэрабя).
Грашова-рэчавая л.
|| прым.латарэ́йны, -ая, -ае.
Л. білет.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
латарэ́яж. лотере́я
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
латарэ́я, ‑і, ж.
Розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах. Выйграць у латарэю. □ Білеты латарэі атрымліваў той, хто даваў згоду выступіць у святочным канцэрце.Савіцкі.
[Іт. lotteria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Латарэя 4/8; 6/267
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТАРЭ́Я
(франц. loterie ад lot жэрабя),
розыгрыш рэчаў або грашовых сум па білетах. Продаж латарэйных білетаў — форма прыцягнення сродкаў, частка з якіх ідзе на фінансаванне выйгрышаў, частка выкарыстоўваецца арганізатарамі для камерцыйных, дабрачынных і інш. мерапрыемстваў. Латарэйны білет з’яўляецца каштоўнай паперай на прад’яўніка. Уладальнік білета, на які выпаў выйгрыш, мае права патрабаваць яго аплаты ў грашовай або натуральнай (рэчавай) форме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
латарэ́яж. Lotteríe f -, -rí¦en, Lósspiel n -s, -e; Lótto n -s;
спарты́ўная латарэ́я (Spórt)toto m, n -s, -s;
грашо́ва-рэ́чавая латарэ́я Géld- und Sáchwertlotterie f;
бяспро́йгрышная латарэ́я Lotteríe óhne Níeten;
разыгра́цьшто-н.у латарэ́юetw. verlósen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
латарэ́я
(іт. lotteria)
розыгрыш рэчаў або грашовых сум па білетах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Латарэ́я ’розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах’ (ТСБМ). Запазычанне з рус.лотерея ’тс’ (адлюстравана рус. вымаўленне [‑тэ], якое з італ.lotteria праз ням.Lotterie ці гал.loterij (Фасмер, 2, 522).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
латарэ́я
(іт. lotteria)
розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)