Ласкі Г. 4/231

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ла́ска

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ла́ска ла́скі
Р. ла́скі ла́сак
Д. ла́сцы ла́скам
В. ла́ску ла́сак
Т. ла́скай
ла́скаю
ла́скамі
М. ла́сцы ла́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ласка́льны, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны, ветлівы, мілагучны.

Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў знач. слова (напр.: вавёрачка, прыгожанькі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ска

‘пяшчота, спагада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ла́ска
Р. ла́скі
Д. ла́сцы
В. ла́ску
Т. ла́скай
ла́скаю
М. ла́сцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пяшчо́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Поўнае задавальненне чыіх-н. жаданняў, капрызаў.

Жыць у пяшчоце.

2. Пачуццё ласкі, замілавання, мяккасці ў адносінах да каго-, чаго-н.

Мацярынская п.

3. толькі мн. (пяшчо́ты, -чо́т). Учынкі, словы, якімі выказваюцца пачуцці ласкі, замілавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падла́шчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак., да каго.

Ліслівасцю дабіцца прыхільнасці, ласкі, падлабуніцца.

П. да бацькі.

|| незак. падла́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́скавы, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны.

Ласкавае дзіця.

Л. позірк.

2. перан. Мяккі, лагодны.

Л. вецер

|| наз. ла́скавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абды́мкі, -аў.

Ахопліванне рукамі каго-н. як выказванне ласкі, замілавання і пад.

Сціснуць у абдымках.

Сустрэць з распасцёртымі абдымкамі — з радасцю, прыветна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацалу́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Дакрананне вуснамі да каго-, чаго-н. як праяўленне любові, ласкі і пад.

Гарачы п.

Працягнуць руку для пацалунка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяшчо́тны, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі, замілавання, які выяўляе ласку, любоў.

П. позірк.

2. перан. Мяккі, лагодны, вельмі прыемны.

П. голас.

П. ветрык.

|| наз. пяшчо́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)