Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́заравічы
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
|
мн. |
| Н. |
Ла́заравічы |
| Р. |
Ла́заравіч Ла́заравічаў |
| Д. |
Ла́заравічам |
| В. |
Ла́заравічы |
| Т. |
Ла́заравічамі |
| М. |
Ла́заравічах |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЛУНЦ (Восіп Лазаравіч) (29.12.1842—1930),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. Д-р медыцыны (1869). Скончыў Маскоўскі ун-т (1866). З 1867 працаваў у Мінску: ардынатар ваеннага шпіталя, урач рэальнага вучылішча, чл. камісіі па арганізацыі БДУ. Заснаваў першы на Беларусі дзіцячы процітуберкулёзны санаторый (1898). Навук. працы па пытаннях туберкулёзу, эндакрыналогіі, педыятрыі.
т. 9, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЕР (Уладзілен Лазаравіч) (н. 11.11.1925, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-р біял. н. (1972). Скончыў БДУ (1955). З 1994 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні біясінтэзу хларафілу і фотасінтэзу з выкарыстаннем метадаў матэм. і кібернетычнага мадэліравання біяфіз. і біяхім. працэсаў у раслінах. Адзін з аўтараў электракаагуляцыйнага спосабу ачысткі прамысл. сцёкавых вод.
Тв.:
Авторегуляция образования хлорофилла в высших растениях. Мн., 1976.
т. 7, с. 462
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Юрый Лазаравіч) (н. 14.9.1929, станіца Зелянчукская Стаўрапольскага краю, Расія),
расійскі спявак (драм. барытон). Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1978). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1959). З 1956 саліст Саратаўскага т-ра оперы і балета. Валодае голасам прыгожага тэмбру, дасканалай вак. тэхнікай, артыстызмам. Сярод партый: Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Рыгалета, Яга («Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава), Ягор Бальшоў («Руская жанчына» К.Малчанава), Кіязо («Даісі» З.Паліяшвілі), Моймір («Святаплук» Э.Суханя) і інш.
т. 12, с. 70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЮ́ГА (Сямён Лазаравіч) (14.7.1891, в. Усцярхі Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 7.1.1961),
адзін з арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. У 1917 вёў рэв. прапаганду сярод салдат, чл. палкавога к-та. У час Кастр. рэвалюцыі ўстанаўліваў сав. ўладу ў Бабруйскім пав. У пач. 1918 арганізоўваў атрады Чырв. гвардыі для барацьбы з корпусам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, з ліст. 1918 старшыня Глускага рэўкома. У 1919 нам. Бабруйскага пав. камісара па харчаванні, нач. партыз. атрадаў у Бабруйскім і Рагачоўскім пав., камандзір асобага батальёна імя Бабруйскага рэўкома. 3 мая 1920 упаўнаважаны РВС Зах. фронту, з ліп. — Мазырскай групы войск Чырв. Арміі. У 1924—56 на гасп. рабоце.
т. 4, с. 178
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫНЕ́ВІЧ (Клім Лазаравіч) (18.2.1912, в. Шасцёраўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 3.3.1941),
бел. паэт. Працаваў на будоўлях, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газ. «Рабочий», сакратаром рэсп. ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. З 1932 вучыўся ў Мінскім Вышэйшым пед. ін-це. У 1933 беспадстаўна рэпрэсіраваны і высланы ў Казахстан, дзе працаваў настаўнікам. Служыў у арміі. Хварэў на сухоты. Пераехаў у г. Балагое (Цвярская вобл.), дзе настаўнічаў, завочна вучыўся ў Ленінградскім пед. ін-це (1937—41). Там і памёр. Друкаваўся з 1929. Выдаў кн. паэзіі «На бераг» (1932). У лірычных вершах — хараство прыроды, любоў да Радзімы, жыццё вёскі. Некат. не пазбаўлены шчырасці, лірызму, душэўных перажыванняў, здольнасці тонка адчуваць красу прыроды.
Літ.:
Пруднікаў П. Далёкае і блізкае // Пруднікаў П. Мая магістраль. Мн., 1981.
І.У.Саламевіч.
т. 5, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМЭ́Н (Раман Лазаравіч) (29.11.1906, г. Адэса, Украіна — 28.4.1978),
расійскі рэжысёр, аператар, сцэнарыст дакумент. кіно. Нар. арт. СССР (1966). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Дзярж. ін-т кінематаграфіі (1932), з 1960 выкладаў у ім (з 1970 праф.). Фільмы вызначаюцца яскравай аўтарскай інтанацыяй, тэмпераментам, глыбінёй і дакладнасцю аналізу гіст. сітуацыі: «Дзень новага свету» (1940), «Суд народаў» (1947), «Гранада, Гранада, Гранада мая...» (1967), «Таварыш Берлін» (1969), «Чылі — час барацьбы, час трывог» (1973), «Камарадас. Таварыш» (1974, за ўсе прызы Міжнар. кінафестываляў у Лейпцыгу), «Сэрца Карвалана» (1975, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Обергаўзене). Кіраваў стварэннем 20-серыйнай эпапеі «Вялікая Айчынная...» (1979; аўтар 2 фільмаў, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу). За міжнар. кінапубліцыстыку і фільмы «Аповесць пра нафтавікоў Каспія» (1953), «Пакарыцелі мора» (1959) Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1947, 1952, 1975.
Г.У.Шур.
т. 8, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬФАНД (Аляксандр Лазаравіч) (псеўд. Парвус; 1869, г. Беразіно Мінскай вобл. — 1924),
дзеяч рас. і герм. рэв. руху. Скончыў Базельскі ун-т (1891). З 1886 у эміграцыі ў Германіі і Швейцарыі. Прымыкаў да левага крыла герм. сацыял-дэмакратыі, крытыкаваў погляды Э.Бернштэйна. З 1900 прымаў удзел у выданні газ. «Искра». З 1903 меншавік. У 1905 прыбыў у Расію, быў адным з кіраўнікоў Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў, асуджаны на 3 гады высылкі. Пасля ўцёкаў жыў у Германіі, Турцыі. У 1-ю сусв. вайну выступаў за перамогу Германіі, падтрымліваў сувязі з герм. Ген. штабам. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 не атрымаў дазволу вярнуцца ў Расію. Пасля 1918 адышоў ад паліт. дзейнасці, арганізаваў у Германіі Ін-т па вывучэнні сусв. вайны. Адзін са стваральнікаў тэорыі «перманентнай рэвалюцыі». Адмоўную характарыстыку Гельфанда як паліт. авантурыста і махінатара даў М.Горкі ў нарысе «У.І.Ленін» і А.І.Салжаніцын у рамане «Ленін у Цюрыху».
Э.А.Ліпецкі.
т. 5, с. 145
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)