Ладава (радовішча торфу, Хойніцкі р-н) 11/71
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ла́дава-гармані́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ла́дава-гармані́чны |
ла́дава-гармані́чная |
ла́дава-гармані́чнае |
ла́дава-гармані́чныя |
| Р. |
ла́дава-гармані́чнага |
ла́дава-гармані́чнай ла́дава-гармані́чнае |
ла́дава-гармані́чнага |
ла́дава-гармані́чных |
| Д. |
ла́дава-гармані́чнаму |
ла́дава-гармані́чнай |
ла́дава-гармані́чнаму |
ла́дава-гармані́чным |
| В. |
ла́дава-гармані́чны (неадуш.) ла́дава-гармані́чнага (адуш.) |
ла́дава-гармані́чную |
ла́дава-гармані́чнае |
ла́дава-гармані́чныя (неадуш.) ла́дава-гармані́чных (адуш.) |
| Т. |
ла́дава-гармані́чным |
ла́дава-гармані́чнай ла́дава-гармані́чнаю |
ла́дава-гармані́чным |
ла́дава-гармані́чнымі |
| М. |
ла́дава-гармані́чным |
ла́дава-гармані́чнай |
ла́дава-гармані́чным |
ла́дава-гармані́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ла́дава-інтанацы́йны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ла́дава-інтанацы́йны |
ла́дава-інтанацы́йная |
ла́дава-інтанацы́йнае |
ла́дава-інтанацы́йныя |
| Р. |
ла́дава-інтанацы́йнага |
ла́дава-інтанацы́йнай ла́дава-інтанацы́йнае |
ла́дава-інтанацы́йнага |
ла́дава-інтанацы́йных |
| Д. |
ла́дава-інтанацы́йнаму |
ла́дава-інтанацы́йнай |
ла́дава-інтанацы́йнаму |
ла́дава-інтанацы́йным |
| В. |
ла́дава-інтанацы́йны (неадуш.) ла́дава-інтанацы́йнага (адуш.) |
ла́дава-інтанацы́йную |
ла́дава-інтанацы́йнае |
ла́дава-інтанацы́йныя (неадуш.) ла́дава-інтанацы́йных (адуш.) |
| Т. |
ла́дава-інтанацы́йным |
ла́дава-інтанацы́йнай ла́дава-інтанацы́йнаю |
ла́дава-інтанацы́йным |
ла́дава-інтанацы́йнымі |
| М. |
ла́дава-інтанацы́йным |
ла́дава-інтанацы́йнай |
ла́дава-інтанацы́йным |
ла́дава-інтанацы́йных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ла́дава-мелады́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ла́дава-мелады́чны |
ла́дава-мелады́чная |
ла́дава-мелады́чнае |
ла́дава-мелады́чныя |
| Р. |
ла́дава-мелады́чнага |
ла́дава-мелады́чнай ла́дава-мелады́чнае |
ла́дава-мелады́чнага |
ла́дава-мелады́чных |
| Д. |
ла́дава-мелады́чнаму |
ла́дава-мелады́чнай |
ла́дава-мелады́чнаму |
ла́дава-мелады́чным |
| В. |
ла́дава-мелады́чны (неадуш.) ла́дава-мелады́чнага (адуш.) |
ла́дава-мелады́чную |
ла́дава-мелады́чнае |
ла́дава-мелады́чныя (неадуш.) ла́дава-мелады́чных (адуш.) |
| Т. |
ла́дава-мелады́чным |
ла́дава-мелады́чнай ла́дава-мелады́чнаю |
ла́дава-мелады́чным |
ла́дава-мелады́чнымі |
| М. |
ла́дава-мелады́чным |
ла́дава-мелады́чнай |
ла́дава-мелады́чным |
ла́дава-мелады́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЛА́ДАВА БАЛО́ТА.
На ПнЗ Хойніцкага р-на Гомельскай вобл., абапал берагоў р. Віць. Нізіннага тыпу. Пл. 12 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 9,9 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м. На балоце радовішча сапрапелю. Здабычу торфу на 0,6 тыс. га вядзе торфабрыкетны з-д «Хойніцкі». Астатняя частка выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
т. 9, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАГЛА́ССЕ,
сістэма знаменнага распеву ў стараж.-правасл. пеўчым мастацтве. Складалася з 8 самаст. частак — гласаў, якія ўяўлялі сабой арганізацыю песнапенняў, засн. на пэўным меладычным папевачным складзе і суаднясенні папевак, падпарадкаваных ладавай апорнасці.
Песнапенні аднаго гласа спяваліся на працягу тыдня, пасля іх змянялі песнапенні наступнага па парадкавым нумары гласа. 8-тыднёвы цыкл з 1-га да 8-га гласа ўтвараў т.зв. стоўп (песнапенні святаў маглі не супадаць з тыднёвымі). Парадак чаргавання гласаў канчаткова ўсталяваўся ў 15 ст. Сістэме асмагласся падпарадкаваны знаменны распеў, пуцявы, грэчаскі, балгарскі, кіеўска-літоўскі і інш., у т. л. мясц. распевы на Беларусі — супрасльскі, слуцкі, жыровіцкі і інш. Унутраная муз. арганізацыя гласаў і сістэмы асмагласся магла будавацца на аснове 2 прынцыпаў — ладава-гукараднага (суаднясенне пануючага і канечнага тонаў) і ладава-меладычнага (сума меладычных формул — папевак; фіксаваліся строга замацаванымі за імі графічнымі знакамі). З развіццём мелодыкі песнапенняў сістэма асмагласся часткова парушылася, гласы часткова страцілі ладава-меладычную характэрнасць. Асн. рысы асмагласся — дыятанізм, у меладычнай аснове — лады-інтанацыі, лады-папеўкі, унутрыладавая шматустойнасць. Звод асмагласся змешчаны ў «Асмагласніку», або «Актоіху». Найб. вядомыя асмаглассі: «Сімвал веры», «Свеце ціхі», трапар «Уваскрэсенне Хрыстова».
Л.П.Касцюкавец.
т. 2, с. 37
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНІЗА́ЦЫЯ,
выяўленне танальна-функцыянальнай сутнасці пэўнай мелодыі і суправаджэнне яе адпаведнымі акордамі. Гал. прынцыпы гарманізацыі (функцыі акордаў, ладава-танальныя адхіленні, мадуляцыі і інш.) вызначаюцца ладава-інтанацыйнай будовай самой мелодыі. Пэўная мелодыя можа быць гарманізавана па-рознаму (гарманічнае вар’іраванне), што з’яўляецца вынікам яе разнастайнай маст. інтэрпрэтацыі Гарманічнае вар’іраванне ў межах пэўнай муз. структуры — фактар развіцця, абнаўлення музыкі. Гарманізацыя раскрывае не толькі багацце мелодыі, але і магчымасці гармоніі, яе ўплыў на розныя сродкі муз. выразнасці, што відавочна ў разнастайных транскрыпцыях, парафразах, фантазіях, варыяцыях. Асаблівае значэнне мае гарманізацыя нар. мелодый. Калі пры гарманізацыі нар. мелодыі адбываецца поліфанізацыя фактуры і ў параўнанні з першакрыніцай ускладняецца муз. форма шляхам выкарыстання пэўных кампазіцыйных прыёмаў, больш правамерна гаварыць пра апрацоўку нар. мелодыі, чым пра ўласна гарманізацыю, хоць часта гэтыя тэрміны атаясамліваюць. Гарманізацыя мелодый (рашэнне гарманічных задач) — аснова навучання ў курсе практычнай гармоніі.
Т.А.Дубкова.
т. 5, с. 63
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРЫЯ́НСКІ ХАРА́Л (ад лац. cantus gregorianus),
традыцыйнае літургічнае манадыйнае песнапенне рымска-каталіцкай царквы. Выконваецца ва унісон мужчынскім хорам або салістам ці групай салістаў (лац. schola) і хорам. Моўная аснова — латынь. Адбор і кананізацыя тэкстаў і напеваў пачаты ў канцы 6 ст. пры папе рымскім Грыгорыю I Вялікім (адсюль назва). Мелодыка падпарадкавана богаслужэбнаму тэксту, заснаванаму на нерэгулярным чаргаванні доўгіх і кароткіх працягласцей. Ладава-інтанацыйная аснова — 8 сярэдневяковых дыятанічных, т.зв. царкоўных, ладоў (модусаў). Грыгарыянскі харал стаў асновай ранніх формаў еўрап. поліфаніі (арганум, дыскант).
т. 5, с. 475
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́НСЕН ((Svendsen) Юхан Северын) (30.9.1840, Осла — 14.6.1911),
нарвежскі кампазітар, скрыпач, дырыжор; адзін з заснавальнікаў нарв. кампазітарскай школы. Вучыўся у Лейпцыгскай кансерваторыі (1863—67). З 1871 канцэртмайстар аркестра муз. т-ва ў Лейпцыгу, у 1872—77 (да 1874 з Э.Грыгам) і 1880—83 узначальваў Муз. т-ва Хрысціяніі. У 1883—1908 гал. капельмайстар аркестра Каралеўскага т-ра ў Капенгагене. Яго музыка пабудавана на ладава-інтанацыйнай аснове нарв. фальклору, вызначаецца яскравым каларытам, ёй уласцівы рысы ням. рамантызму. Зрабіў значны ўплыў на развіццё муз. жыцця сканд. краін. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1867, 1876), 4 нарв. рапсодыі (1872—77), сімф. паэма «Зарахайда», п’еса «Карнавал нарвежскіх артыстаў» (1874), канцэрты для скрыпкі (1870) і віяланчэлі (1871) з арк., камерна-інстр. ансамблі, хоры, рамансы і песні, апрацоўкі нар. песень і інш.
І.Ю.В’югінава.
т. 14, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЦО́Ў (Феадосій Антонавіч) (30.12.1904, в. Ольша Краснінскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1986),
расійскі музыказнавец-фалькларыст, кампазітар, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1963). Праф. (1977). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931). У 1945—67 працаваў у муз.-культ. установах Ленінграда, адначасова з 1948 выкладчык кансерваторыі. Даследаваў вобразны (меладычны, ладава-інтанацыйны) склад і эстэт. сутнасць нар. музыкі, узаемасувязі функцыі, жанру, паэт. і муз. мовы нар. песні. Вял. ўвагу надаваў параўнальнаму аналізу каляндарных і сямейна-абрадавых напеваў слав. народаў, у т. л. бел. Аўтар сольных і хар. вак. твораў, твораў для арк. нар. інструментаў, п’ес для віяланчэлі. Запісваў і апрацоўваў бел. нар. мелодыі. Шэраг запісаў апублікавана ў зб-ках «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Беларускія народныя песні» (1941). Складальнік і аўтар каментарыяў зб. «Рускія народныя песні Смаленскай вобласці...» (выд. 1991).
Тв.:
Интонационные связи в песенном творчестве славянских народов. Л., 1962;
Статьи по музыкальному фольклору. Л.;
М., 1973.
Літ.:
Белорусская этномузыкология: Очерки истории (XIX—XX вв.). Мн., 1997.
З.Я.Мажэйка.
т. 13, с. 424
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)