лагі́за
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лагі́за |
лагі́зы |
| Р. |
лагі́зы |
лагі́з |
| Д. |
лагі́зу |
лагі́зам |
| В. |
лагі́зу |
лагі́з |
| Т. |
лагі́зам |
лагі́замі |
| М. |
лагі́зе |
лагі́зах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лагі́за
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лагі́за |
лагі́зы |
| Р. |
лагі́зы |
лагі́з |
| Д. |
лагі́зе |
лагі́зам |
| В. |
лагі́зу |
лагі́з |
| Т. |
лагі́зай лагі́заю |
лагі́замі |
| М. |
лагі́зе |
лагі́зах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лагі́за м., обл. у́валень
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лагі́за ’гультай, абібок, прайдзісвет’, ’няскладны, непаваротлівы чалавек, жанчына’ (Некр., Шат., КЭС), ц.-палес. локіза ’неахайная, дрэнна апранутая жанчына’ (ТС), укр. лаки́за, лаки́зка (грэбл.) ’лёкай’. Запазычана з літ. lokỹs ’мядзведзь’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 17). Тое ж і антрапонімы Локіс, Лакіза, Лагеза (Бірыла, Бел. антр., 2). Сюды ж і рус. раз. лаги́за ’ласун’, лаги́зи́ть ’ласавацца’, ’смачна, салодка піць і есці’. Гл. таксама лакі́за.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лагізон ’легіянер’ (нар. этымалогія). Так сяляне называлі ў 1918 г. польскіх легіянераў корпуса Доўбар–Мусніцкага, збліжаючы легіянер з лагіза ’гультай, абібок, прайдзісвет’ (Некр.), лагізон ’тс’ (Сцяцко, Афікс. наз., 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)