Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Лаго́йскм., г. Лого́йск
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лагойск (г. п.) 1/211 (к.), 336, 470; 4/292; 6/239—240; 7/221, 232; 9/31, 604 (к.), 610; 10/365, 366; 11/282
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСК,
горад, цэнтр Лагойскага р-на Мінскай вобл., на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогамі злучаны з Мінскам, Лепелем, Смалявічамі, Барысавам, Маладзечна. 9,9 тыс.ж. (1998).
Упершыню згадваецца ў крыніцах у 1078 як горад-крэпасць Полацкай зямлі. З 12 ст. цэнтр удзельнага Лагожскага княства. З 14 ст. ў складзе ВКЛ, уладанне Ягайлы, Скіргайлы, Вітаўта. Пазней належаў князям Чартарыйскім і Тышкевічам. У 19 ст. мястэчка. У 1809—60 у Л. дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. У 1842 К.П.Тышкевіч і Я.П.Тышкевіч стварылі Лагойскі музей старажытнасцей. У 1897—2296 ж., цэнтр воласці Барысаўскага пав. З 1924 цэнтр раёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. З 2.7.1941 да 2.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў Л. і раёне загубілі 3906 чал. У ноч на 23.12.1942 у выніку Лагойскага бою 1942 партызаны разграмілі тут варожы гарнізон. У 1979—5,3 тыс.ж. З 3.6.1998 горад.
Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці. 2 сярэднія, базавая, муз. і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, дамы нар. і дзіцячай творчасці, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі: архітэктуры — Мікалаеўская царква (1824); садова-паркавага мастацтва — Лагойскі палацава-паркавы ансамбль. Каля Л. 2 гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі і гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі (дзядзінец стараж.Л.). Радзіма бел. археолагаў, гісторыкаў і этнографаў К.П. і Я.П.Тышкевічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лаго́йскм. Lahójsk n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Лого́йскг.Лаго́йск, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Замак (археал., Лагойск) 6/240
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Ленінскі сцяг» (газ., Лагойск) 9/57
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАЗА́,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Лагойск—в. Ілья. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п.Лагойск, 45 км ад Мінска, 37 км ад чыг. ст. Смалявічы. 900 ж., 310 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКАЯ ПАЛАТНЯ́НА-ПАПЯРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1809—60 у мяст.Лагойск (цяпер г.Лагойск Мінскай вобл.). Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 працавала каля 50 чал. Выпускала да 50 і больш тыс. аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе.