Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
ла́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1.гл. лаўка¹.
2. Пра незаконныя жульніцкія махінацыі, а таксама пра людзей — удзельнікаў такіх махінацый (разм.).
Раскрылі іх лавачку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́вачкаж. (скамейка) уменьш. скаме́ечка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́вачка1, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Разм.Памянш.-ласк.да лаўка 1 (у 1 знач.). [Сынклета Лукічна] ўзышла на ганак з разьбянымі слупкамі-калонкамі і з лавачкамі па баках.Шамякін.
ла́вачка2, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Разм.Памянш.-ласк.да лаўка 2. Заглянуць у лавачку.
2.перан.Разм. Неадабральны, недазволены занятак, пачынанне; група ўдзельнікаў гэтага занятку, пачынання. Завёў лавачку. Гэта адна лавачка.
•••
Закрыць лавачкугл. закрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́вачкаж Bänkchen n -s, -, Schémel m -s, -; Fúßschemel m (подногі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ла́вачка1 ’шайка, банда’ (Мат. Гом.), рус. прастам. лавочка ’несумленнае, незаконнае прадпрыемства, задума; група людзей, якая ўдзельнічае ў гэтай задуме’. Апошняе да ла́ўка ’магазін’ (гл.).
Ла́вачка2 ’крама’ (Сцяшк.). Дэмінутыў ад ла́ўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́ўка¹, -і, ДМ ла́ўцы, мн. -і, ла́вак, ж.
1. Прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе дошкі (або дошак, збітых разам, часцей без спінкі) на слупках або на ножках у парку, на вуліцы і пад.
2. Невялікая лава (у 1 знач.) у памяшканні.
Ляжаць пад лаўкай.
3. Прыстасаванне ў вагоне для сядзення або ляжання пасажыраў.
На ніжняй лаўцы.
4. Школьная парта (разм.).
Сядзець на апошняй лаўцы.
|| памянш.ла́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.ла́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́вочкаIуменьш. (скамейка)ла́вачка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
приворо́тныйIразг. прываро́тны;
приворо́тная скаме́ечка прываро́тная ла́вачка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Sáftladen
m -s, -läden пагардл. кра́мка, ла́вачка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)