◎ Лабу́ша ’бязрогая карова’ (Сцяшк.). Да лобі, лабаты (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна^ суф. ‑уш‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 125, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лаба́шка, лыбашка ’бязрогая карова’ (Шатал.), рэгіянальнае ўтварэнне ад *лабаха. Параўн. лабуша і лабану (гл.).