кіў, ківа́, мн. ківы́, ківо́ў, м. (разм.).
Тое, што і ківок.
Не баішся ківа, пабаішся кія (прымаўка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кі́ў
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кі́ў |
ківы́ |
| Р. |
кі́ва |
ківо́ў |
| Д. |
кі́ву |
ківа́м |
| В. |
кі́ў |
ківы́ |
| Т. |
кі́вам |
ківа́мі |
| М. |
кі́ве |
ківа́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кіў (род. кі́ва) м., разг. киво́к;
◊ не баі́шся кі́ва, пабаі́шся кі́я — погов. не хо́чешь по-хоро́шему — заста́вят
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кіў, ківа, м.
Разм. Тое, што і ківок. Ківалі галавы.. [Юзік] згадзіўся з Юркевічам. Мурашка. Не паслухае ківа, дык паслухае кія. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кіў 1. Гукапераймальнае. Курыны гук (ЭШ, рук.). Параўн. укр. ків ’крык свінні’, ківикати ’кігікаць (пра чайку)’ (ЕСУМ, 2, 442). Гл. кігікаць.
Кіў 2 ’ківок’ (ТСБМ, Нар. лекс.), ’рух рукі ці воч’ (Бяльк., Ян.). Гл. ківаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіў-кіў ’ківаць’ (Нік. Напаў.). Рэдуплікацыя да аднаразовага кіў 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падхро́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Храпці злёгку; суправаджаць храпам што‑н. Сядзіць [механік], спіць, сапе, падхропвае, а нагой усё — кіў-кіў, як той гадзіннік. Шынклер. Хлопец-цыган таксама заснуў і цяпер сам падхропваў старому. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́фер, ‑а, м.
Прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі, лафеце і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні. «Кіў-гець!» — скрыганулі вагоны, і поезд здрыгануўся, бразнуў крукамі, грымнуў буферамі. Колас. // перан. Прамежкавае звяно, якое аслабляе сутыкненне варожых бакоў. Дзяржава-буфер.
[Англ. buffer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэст, рух, ківок; кіў (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
АМВРО́СЬЕЎ Аляксей Пятровіч
(н. 23.3.1925, в. Кіў-Серт Мураты Вурнарскага р-на, Чувашыя),
вучоны ў галіне марфалогіі, радыебіялогіі і цытагенетыкі. Д-р мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі, з 1987 — радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўзроставай анатоміі нерв. сістэмы чалавека і жывёл, радыяцыйнай марфалогіі і эмбрыялогіі.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность пра старении. Мн., 1984 (у сааўт.).
т. 1, с. 310
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)