Кі́шчыць ’чапляць махры, кутасы’ (Сл. паўн.-зах.). Да кісці 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кішчэ́рыны ’перакіслае малако’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіснуць (гл.). Словаўтваральна да кішчыць ’квасіць’ (польск. kiszczyć ’квасіць’ ад kiszka ’кіслае малако’, гл. кішках). Ад кішчыць праз кішчэркішчэрыны. Для кішч‑эр можна ўказаць на аналагічныя ўтварэнні тыпу суфіксальных на ‑ер (‑эр) (Сцяцко, Афікс. наз., 100) і далейшымі змяненнямі пры дапамозе суфікса ‑іны (там жа, 43–44). Цяжкасці такога тлумачэння звязаны з тым, што ўтварэнні на -эр адпрыметнікавыя, а не аддзеяслоўныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кішчы́ны ’адходы пасля выціскання соку з чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.), ’мякаць гарбуза’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кішкі. Нягледзячы на семантычную тоеснасць кішкі і кішчыны, словаўтваральная мадэль сведчыць аб аддзеяслоўным паходжанні разглядаемай лексемы ад кішчыць з незасведчаным значэннем ’выціскаць сок’ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)