кішачна-страўнікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кішачна-страўнікавы кішачна-страўнікавая кішачна-страўнікавае кішачна-страўнікавыя
Р. кішачна-страўнікавага кішачна-страўнікавай
кішачна-страўнікавае
кішачна-страўнікавага кішачна-страўнікавых
Д. кішачна-страўнікаваму кішачна-страўнікавай кішачна-страўнікаваму кішачна-страўнікавым
В. кішачна-страўнікавы
кішачна-страўнікавага
кішачна-страўнікавую кішачна-страўнікавае кішачна-страўнікавыя
Т. кішачна-страўнікавым кішачна-страўнікавай
кішачна-страўнікаваю
кішачна-страўнікавым кішачна-страўнікавымі
М. кішачна-страўнікавым кішачна-страўнікавай кішачна-страўнікавым кішачна-страўнікавых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

coelenterate

[sɪˈlentəreɪt]

n., Zool.

кі́шачна-по́ласьцевы -ага m. (як гі́дра, мэду́за)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гідралі́мфа

(ад гідра- + лімфа)

вадкасць, якая цыркулюе ў каналах кішачна-сасудзістай сістэмы некаторых кішачнаполасцевых жывёл, забяспечваючы клеткі пажыўнымі рэчывамі і выводзячы прадукты абмену.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ідыясінкразі́я

(н.-лац. idiosyncrasia, ал гр. idios = своеасаблівы + synkrasis = злучэнне)

1) мед. павышаная, хваравітая адчувальнасць чалавечага арганізма да некаторых рэчываў, што прыводзіць да захворванняў кішачна-страўнікавага тракту, органаў дыхання і скуры;

2) перан. непрыняцце якіх-н. ідэй, паняццяў і інш. (напр. і. да ўсяго новага).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БЕ́ЛІ,

паталагічныя выдзяленні з палавых органаў жанчыны; сімптом парушэння сакраторнай функцыі палавых органаў пры хваробах палавой сферы (ганарэя, трыхаманоз, септычныя запаленчыя працэсы, пухліны і інш.), а таксама сімптом агульных захворванняў. У здаровай жанчыны выдзяленні могуць павялічвацца перад менструацыяй і пасля яе, пры цяжарнасці, юрлівасці, у гэтых выпадках яны светлыя, хутка знікаюць.

Адрозніваюць похвенныя, вестыбулярныя, шыйкавыя, матачныя і трубныя белі. Найчасцей бываюць похвенныя белі белаватага колеру пры агульных хваробах (туберкулёз, інфекц. хваробы, хваробы шчытападобнай залозы і інш.), а таксама ў жанчын пры згасанні функцыі яечнікаў і парушэнні глікагенаўтварэння ў слізістай абалонцы похвы. Усе похвенныя белі (жоўтага колеру) могуць узнікаць ад інфекцыі пры разрывах прамежнасці і зеўранні палавой шчыліны, пры апушчэнні сценак похвы, мочапалавых і кішачна-палавых свішчах як вынік няправільных і непатрэбных спрынцаванняў. Прычына вестыбулярных беляў — запаленне вульвы або вял. залоз перад уваходам у похву (барталінавыя залозы). Белі збіраюцца ў складках вульвы і выклікаюць раздражненне. Шыйкавыя белі белаватага або гемарагічнага колеру ўзнікаюць пры запаленнях і пашкоджаннях, паліпах і раку маткі; у норме яны празрыстыя, слізістыя, найчасцей у першую фазу менструальнага цыкла і перад авуляцыяй. Матачныя белі ў другую фазу (сакраторную) менструальнага цыкла толькі ўвільгатняюць паверхню эндаметрыя. Пры вострых запаленчых працэсах яны гнойныя, пры хранічных — вадзяністыя, пры ракавым пашкоджанні — колеру мясных памыяў. Трубныя белі ўтвараюцца пры запаленчых працэсах у трубах, праз матку і похву яны выдзяляюцца вонкі і праз ампулярны аддзел трубаў у брушную поласць. Бываюць серозныя, вадзяністыя або гнойныя. Лячэнне беляў залежыць ад прычыны хваробы.

І.У.Дуда.

т. 3, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)