кіслата́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кіслата́ кісло́ты
Р. кіслаты́ кісло́т
Д. кіслаце́ кісло́там
В. кіслату́ кісло́ты
Т. кіслато́й
кіслато́ю
кісло́тамі
М. кіслаце́ кісло́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кіслата́ ж. кислота́;

гэ́таму баршчу́ не хапа́е ~тыэ́тому борщу́ не хвата́ет кислоты́;

се́рная к. — се́рная кислота́;

аскарбі́навая к. — аскорби́новая кислота́;

ві́нная к. — ви́нная кислота́;

карбо́лавая к. — карбо́ловая кислота́;

лімо́нная к. — лимо́нная кислота́;

сіні́льная к. — сини́льная кислота́;

я́блычная к.я́блочная кислота́;

нуклеі́навая к. — нуклеи́новая кислота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіслата́, ы́, ДМ ‑лаце́, ж.

1. Уласцівасць кіслага. // Пра што‑н. кіслае. Не яблык — адна кіслага.

2. мн. кісло́ты, ‑ло́т. Хімічныя злучэнні (звычайна кіслыя на смак), якія змяшчаюць вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей.

•••

Алеінавая кіслата — адна з найбольш пашыраных у прыродзе кіслот, якая ўваходзіць у састаў усіх алеяў і жывельных тлушчаў.

Аскарбінавая кіслата — арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнага абмену рэчываў у арганізме; вітамін C.

Вінная кіслатакіслата, якая ўваходзіць у састаў ягаднага і вінаграднага соку.

Вугальная кіслата — злучэнне вуглякіслага газу з вадою (скарыстоўваецца ў харчовай прамысловасць тэхніцы, медыцыне і пад.).

Карболавая кіслата — ядавітая вадкасць з характэрным пахам, якая скарыстоўваецца як антысептычны і дэзінфекцыйны сродак; раствор фенолу.

Лімонная кіслата — арганічная кіслата, якая змяшчаецца ў плодзе лімона і некаторых іншых раслінах (скарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне, для фарбавання і інш.).

Плавіковая кіслата — водны раствор фторыстага вадароду.

Сінільная кіслата — ядавітая бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; цыяністы вадарод.

Фоліевая кіслата — проціанемічны вітамін.

Шчаўевая кіслата — найпрасцейшая арганічная кіслата, якая змяшчаецца ў шчаўі, кісліцы і інш.

Яблычная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў няспелых яблыках, вінаградзе, рабіне і інш. (скарыстоўваецца ў харчовай прамысловасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіслата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

1. гл. кіслы.

2. мн. кісло́ты, -ло́т. Хімічнае злучэнне, якое змяшчае вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей.

Азотная к.

Саляная к.

|| прым. кісло́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіслата́ ж. тс. хім. Säure f -, -n;

азо́тная кіслата́ Salptersäure f;

се́рная кіслата́ Schwfelsäure f;

саля́ная кіслата́ Slzsäure f;

во́цатная кіслата́ ssigsäure f;

цытро́навая [лімо́нная] кіслата́ Zitrnensäure f;

шча́ўевая кіслата́ Oxlsäure f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кіслата́ ’хімічныя злучэнні, звычайна кіслыя на смак’ (ТСБМ), ’заквасак’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіслы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́слы, -ая, -ае.

1. Які мае своеасаблівы смак, падобны на смак лімона, журавін.

К. яблык.

К. сок.

2. Які закіс у выніку браджэння, прыгатаваны квашаннем.

Кіслае малако.

Кіслая капуста.

3. перан. Які выражае незадаволенасць; паніклы (разм.).

К. настрой.

К. выраз твару.

4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.; спец.).

Кіслая глеба.

|| наз. кіслата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адэназінмонафосфарная кіслата, гл. Адэнілавая кіслата

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Плавіковая кіслата, гл. Фторыставадародная кіслата

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Хлорыставадародная кіслата, гл. Саляная кіслата

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)