кірна́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кірна́ты |
кірна́тая |
кірна́тае |
кірна́тыя |
| Р. |
кірна́тага |
кірна́тай кірна́тае |
кірна́тага |
кірна́тых |
| Д. |
кірна́таму |
кірна́тай |
кірна́таму |
кірна́тым |
| В. |
кірна́ты (неадуш.) кірна́тага (адуш.) |
кірна́тую |
кірна́тае |
кірна́тыя (неадуш.) кірна́тых (адуш.) |
| Т. |
кірна́тым |
кірна́тай кірна́таю |
кірна́тым |
кірна́тымі |
| М. |
кірна́тым |
кірна́тай |
кірна́тым |
кірна́тых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ Кірна́ты 1 ’вілаваты, сукаваты’, ’парны, з раздвоеным караняплодам’, ’крываногі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірпа.
◎ Кірна́ты 2 ’невысокі’ (Шатал.). Гл. кірпатых, кірпа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскара́ка — пра чалавека з шырока пастаўленымі нагамі (ТСБМ, Сл. ПЗБ), роскора́ка ’нешта раздвоенае, растапыранае’: роскорака ў граблях (ТС). Сюды ж роскараку́н ’крываногі чалавек’, ро́скарач ’расставіўшы ногі’ (там жа). Параўн. таксама раскірэ́ка ’той, што мае крывыя ногі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), раскіра́ка ’тс’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), разгіра́ка ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. роскаря́ка ’дрэва з раздвоеным ствалом; чалавек, што ходзіць расставіўшы ногі’, раскоряка ’тс’. Відаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад раскара́чыць ’шырока расставіць ногі’, параўн. таксама укр. роскаря́чити ’тс’, славен. razkoračiti ’раскарачыцца’, razkorak ’шырока пастаўленыя ногі’, што ўзыходзяць да прасл. *korakъ, параўн. кора́к ’крывы корань, корч’ (ТС), роднаснага да *korkъ, гл. крок (параўн. Сной₂, 308). Формы з коранем ‑кір‑ (варыянт ‑ґір‑, гл. Карскі 2-3, 39) маглі ўзнікнуць пад уплывам літ. kereti, keróti ’разрастацца ўшыркі, разгаліноўвацца’, параўн., аднак, і польск. kierz ’куст’, чэш. keř ’тс’, славен. razkrečiti ’стаць уразкрок, пашырыць, расставіць ногі’, што сведчаць пра чаргаванне *kor‑/*ker‑/*kъr‑. Параўн. падобныя адносіны: кірна́ч ’крываногі мужчына’ (Скарбы), гл. кірнаты, літ. kìrna ’корч’. Сюды ж раскара́кі мн. л. ’штаны (у загадцы)’, што ўяўляе дэвербатыў ад раскара́чыць са спецыялізаваным звужэннем семантыкі, абумоўленым энігматычным ужываннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)