Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Кіншаса (г.) 2/9, 380; 5/574
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КІНША́СА (Kinshasa),
горад, сталіца Дэмакр. Рэспублікі Конга. 4241 тыс.ж. (1997, з прыгарадамі). Рачны порт на левым беразе р. Конга. Чыгункай злучаны з марскім портам Матады. Паромныя сувязі з г. Бразавіль. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (больш за 50% вытв-сці баваўняных тканін у краіне), харчасмакавая (алейная, мукамольная, піваварная, тытунёвая), машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтазборка, эл.-тэхн., з-ды па вытв-сці матацыклаў і веласіпедаў, суднабуд. і суднарамонтныя верфі і інш.), дрэваапрацоўка, хім.вытв-сць (шыны, пластмасавыя вырабы, мыла, кіслародна-ацэтыленавы з-д). Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, гарбарна-абутковыя ф-кі, рамонтныя майстэрні. Металургічны комплекс. Нац.ун-т. Нац. акадэмія прыгожых мастацтваў, музей мясц. побыту.
Засн. Г.М.Стэнлі ў 1881 як гандл. цэнтр пад назвай Леапальдвіль (да 1966; у гонар бельг. караля Леапольда II) на месцы вёсак К. і Кінтама. Значэнне горада вырасла пасля буд-ва ў 1898 чыгункі. З 1926 адм. ц. калоніі Бельг. Конга, з 1960 сталіца Дэмакр. Рэспублікі Конга (у 1971—97 Заір).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Леапальдвіль (г.), гл.Кіншаса
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАТА́ДЫ (Matadi),
горад на ЗДэмакр. Рэспублікі Конга, на левым беразе р. Конга. 173 тыс.ж. (1990). Гал. порт краіны, даступны для марскіх суднаў (вываз медзі, кобальту, алмазаў, прадукцыі сельскай гаспадаркі, лесу). Звязаны чыгункай з г.Кіншаса. Аэрапорт. Алейныя, лесапільныя і дрэваапр. прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ВІНГСТАНА ВАДАСПА́ДЫ,
некалькі дзесяткаў парогаў і вадаспадаў у ніжнім цячэнні р. Конга, паміж гарадамі Кіншаса і Матады ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга (часткова на мяжы з Рэспублікай Конга). Утвараюцца пры прарыве ракой Паўд.-Гвінейскага ўзв.Даўж. парожыстага ўчастка 360 км, агульнае падзенне 220 м. У абход Л.в. пабудавана чыгунка. Буйная ГЭС Інга. Названы ў гонар Д.Лівінгстана.