кіндзю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Страўнік.

|| прым. кіндзю́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіндзю́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кіндзю́к кіндзюкі́
Р. кіндзюка́ кіндзюко́ў
Д. кіндзюку́ кіндзюка́м
В. кіндзю́к кіндзюкі́
Т. кіндзюко́м кіндзюка́мі
М. кіндзюку́ кіндзюка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кіндзю́к, -ка́ м., разг.

1. желу́док;

2. кул. рубе́ц, рубцы́ мн.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіндзю́к, ‑а, м.

Разм. Страўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кіндзю́к ’страўнік’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Чач., Янк. II, Шат., Мядзв., Касп., Сержп. Грам., Сцяшк., Мат. Гом., Маш., Мат. АС, Жд. 3, Бяльк.), ’начынены кашай або мясам страўнік’ (Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Нар. словатв., Маш., Шн., Малч.). Гл. кендзюх. Укр. кендюх. Польск. kindziuk запазычанне з беларускай або ўкраінскай мовы. Першакрыніца тур. kindik ’пуп’ (Супрун, Тюркизмы, 76–77; ЕСУМ, 2, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кундзю́к ’кіндзюк’ (Нар. лекс., Жыв. сл., Маш., Сцяшк.). Да кіндзюк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіру́х ’страўнік жывёлы, кіндзюк’ (Нар. лекс., Вешт.). Магчыма, кантамінацыя кіндзюк і курдзюк (> курюкжурук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tripe [traɪp] n.

1. рубе́ц (у кулінарыі), кіндзю́к

2. infml лухта́, дрэнь;

publish tripe друкава́ць халту́ру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АДСТРА́Т (ад лац. ad пры, каля + stratum слой),

сляды ўзаемадзеяння мовы прышэльцаў і тубыльцаў на фанетычным, лексічным, граматычным узроўні. Пры гэтым не адбываецца асіміляцыі, а абедзве моўныя сістэмы працягваюць суіснаванне (скандынаўскі ўплыў на англ. мову 9—11 ст., цюркскі адстрат у бел. мове, напр.: кіндзюк — зельц). Часам тэрмін «адстрат» ужываецца для абазначэння ўзаемапранікнення тэрытарыяльна сумежных, але не блізкародных моў (бел. і літоўскай; напр., валандацца, клыпаць). Паняцце «адстрат» уведзена М.​Барталі ў 1936.

А.​А.​Кожынава.

т. 1, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tripe

[traɪp]

n.

кіндзю́к -а́, рубе́ц -ца́, трыбу́х -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)