кінава́р, -ы, ж. (спец.).

Мінерал чырвонага колеру розных адценняў (сярністая ртуць), сыравіна для атрымання ртуці, а таксама фарба з гэтага мінералу.

|| прым. кінава́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінава́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. кінава́р
Р. кінава́ру
Д. кінава́ру
В. кінава́р
Т. кінава́р’ю
М. кінава́ры

Іншыя варыянты: кі́навар.

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кі́навар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. кі́навар
Р. кі́навару
Д. кі́навару
В. кі́навар
Т. кі́навар’ю
М. кі́навары

Іншыя варыянты: кінава́р.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кі́навар ж., спец. ки́новарь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́навар, ‑у, м.

1. Мінерал чырвонага колеру розных адценняў; сярністая ртуць.

2. Чырвоная фарба, якую атрымліваюць з сярністай ртуці.

[Грэч. kinnabari.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кінавар (мінерал) 5/566; 9/157; 10/116

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́НАВАР (ад грэч. kinnabari),

мінерал класа сульфідаў, сульфід ртуці, HgS. Мае 86,2% ртуці. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя або ромбаэдрычныя.

Агрэгаты тонказярністыя, шчыльныя ці зямлістыя. Колер чырвоны да карычнева-чырвонага. Бляск алмазны ў чыстым мінерале або зямлісты, цьмяны (з прымесямі). Паўпразрысты. Цв. 2,5. Шчыльн. 8—8,2 г/см³. Гідратэрмальнага паходжання. Пашыраны ў выглядзе ўкрапін і жыл паблізу маладых вулканічных парод і гарачых крыніц. Трапляецца ў асацыяцыі з пірытам, марказітам, стыбнітам, сульфідам медзі ў жыльных пародах. Буйныя радовішчы на Украіне, у Іспаніі. Асноўная руда ртуці, таксама сыравіна для вырабу маст. фарбаў.

У.​Я.​Бардон.

Кінавар.

т. 8, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кінава́р ж. спец. Zinnber n -s, -; Zinnberrot n -s (фарба)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кінава́р

(гр. kinnabari)

мінерал чырвонага колеру класа сульфідаў, а таксама фарба з яго.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кинова́рь мин. и пр. кінава́р, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)